Logo
Print this page

Знойдзены рарытэтны здымак узарванага гомельскага касцёла

Каля святыні вялося святкаванне 10-годдзя піянерскай арганізацыі.

На старонцы «Пошукі старога Гомеля» ў сацсетцы «Вконтакте» апублікаваны рарытэтны здымак, на якім добра відаць гомельскі касцёл, які стаяў у цэнтры горада, а пасля быў узарваны бальшавікамі. На здымку з часопіса «Чырвоная Беларусь» за 1931 год адлюстравана святкаванне 10-годдзя піянерскай арганізацыі.

На здымку піянеры сфатаграфаваныя на фоне касцёлу Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. На заднім плане - пажарная каланча і кавалак гандлёвых шэрагаў. За знойдзены рарытэт адміністратары старонкі дзякуюць Уладзіміру Садоўскаму.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.