BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Гомелі прыдумалі альтэрнатыўную мапу горада і ўключылі ў яе каталіцкую царкву [СПАМПАВАЦЬ МАПУ]

На ёй з'явіліся метро, заапарк, Макдональдс, опера і іншыя мары многіх гомельцаў.

Незвычайную ідэю рэалізавала Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя "Талака" - прэзентавала альтэрнатыўную мапу горада, каб разбурыць гарадскія стэрэатыпы:

- Часта можна пачуць, што Гомель - нічым не характэрны шэры горад, у якім, да таго ж, нічога не адбываецца. Перакананыя ў адваротным талакоўцы вырашылі данесці да гомельцаў і асабліва прадстаўнікоў іншых гарадоў тое, што нам таксама ёсць чым ганарыцца, і наш горад нічым не горшы і нават лепшы за многія іншыя. Данесці гэты масіў інфармацыі лепш за ўсё было праз мапу, - распавядае аўтар ідэі, старшыня «Талакі» Яўген Меркіс. - Праца над стварэннем мапы вялася каля двух месяцаў. Мы збіраліся на сустрэчах і спецыяльных воркшопах і накідвалі ўсе нашы ідэі, тое, што мы ведаем пра горад, і чым хацелі б падзяліцца. Працоўную групу складалі каля дзесяці маладых людзей з Гомеля, якія вылучылі некалькі напрамкаў мапы.

У гарадскія славутасці ўключылі не толькі архітэктурныя каштоўнасці горада, а ў большай ступені сякія-такія сюрпрызы, прышпілы, гарадскія цікавосткі і мясцовых выбітных асоб накшталт вулічных мастакоў. Раздзел «Гарадская актыўнасць» - аб арганізацыях, рухах, рэгулярных мерапрыемствах. Сюды ж уключаны дыскусійны кінаклуб гомельскага касцёла.

«Фізічная актыўнасць» - пра ўсё для здаровага ладу жыцця і адпачынку: пясчаныя пляжы, пагоркі, вяслярны канал, традыцыйныя месцы для слэклайнераў, скейтэраў, bmx-ераў. У «Гарадскія легенды і гісторыі» уключылі шэраг фактаў з гісторыі горада, якія часам забываюць, а таксама тыя, якімі можна ганарыцца - напрыклад, у Гомелі адбыўся першы ў Беларусі футбольны матч.

У «Крытычным блоку» складальнікі мапы адзначылі тое, што ім у горадзе не падабаецца. Напрыклад, Гомель заўсёды быў горадам каштанаў, але ў апошнія гады дрэвы часцей спілоўваюць і замест іх ужо нічога не высаджваюць. А ў раздзел «Прапановы і мары» уключылі тое, пра што многія гомельцы сапраўды мараць: гомельскае метро, пра якое нават песня ёсць, або ідэя стварэння агляднай пляцоўкі ў вежы фабрыкі «8 сакавіка».

Цікава, што на мапе адзначаны гістарычныя раёны, якія існавалі ў горадзе: Манастырок, Свісток, Амерыка, Спасава слабада - гэты масіў краязнаўчай інфармацыі сучасныя жыхары ўсё часцей забываюць.

Мапу, якая была створана ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Зробім лепш!», можна будзе знайсці ў музеях і некаторых крамах, а яшчэ спампаваць унізе гэтай нататкі.

Last modified onПятніца, 25 Кастрычнік 2013 15:18
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць