BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Лепшы спектакль Беларусі - «Дзяды» - першым з абласных гарадоў убачыць Гомель

Паставіць паэму Адама Міцкевіча на сцэне вырашылася літоўская творчая каманда сумесна з лепшымі беларускімі акцёрамі.

4 лістапада ў 19.00 на сцэне гомельскага Гарадскога цэнтра культуры (вул. Ирынінская, 16) пройдзе паказ нашумелага спектакля мінскага незалежнага тэатра «Ч» паводле паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды». Кошт квіткоў - ад 40 да 120 тысяч рублёў.

На думку многіх крытыкаў, пастаноўка стала лепшым спектаклем у Беларусі:

- Гэта лепшая і самая хвалюючая імправізацыя вельмі складанага твора нашага земляка і класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча. Паставіць аднайменную паэму на сцэне вырашылася літоўская творчая каманда сумесна з лепшымі беларускімі акцёрамі.

Першая частка спектакля - духоўная, абрадава-рытуальная, містычная, якая ўводзіць нас у свет духаў, у свет каштоўнага мінулага і выклікаючага трывогу няскончанага ў ім. Другая частка акцэнтамі вяртае нас у цяперашні, у рэальны свет з усімі яго недахопамі, недаглядам і злачынствам супраць ментальнасці.

Спектакль напоўнены алегорыямі і метафарамі, якія выразна нашэптваюць падтэкст і сэнсы, дазваляюць пранікнуцца і зразумець тое, што немагчыма выказаць словамі. Кожная дэталь на сцэне, кожны рух і рэпліка нясе ў сабе заклік да чысціні душы, намераў і ўчынкаў, да любові і свабоды выбару, да пытанняў унутранага ачышчэння і асабістай адказнасці.

- Паверце, гэта варта глядзець, тым больш, Гомель першы з абласных гарадоў прымае гэты спектакль, а квіткі таннейшыя, чым у Мінску, - звяртаецца да гомельцаў акцёр Раман Падаляка, які атрымаў узнагароду за лепшую мужчынскую ролю ў міжнародным фестывалі VASARA-2013 у Літве.

Рэжысёр спектакля - Рамунэ Кудзманайте, мастак-пастаноўшчык - Марыус Яцоўскіс.

Last modified onЧацвер, 31 Кастрычнік 2013 11:20
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць