BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталікі святкуюць Дзень усіх святых: як у сучасным свеце стаць святым?

Гасподзь усіх людзей без выключэння заклікае да святасці, але мы часта думаем, што не можам стаць святымі, бо з'яўляемся вельмі грэшнымі.

1 лістапада Каталіцкая царква адзначае адно з галоўных святаў - Дзень усіх святых. Урачыстая Імша адбылася ў гомельскім касцёле.

- Дзень Усіх святых людзі часта адзначаюць на могілках. Але сёння свята не памерлых. Не думайце, што смерць - гэта канец жыцця і толькі слёзы. Святыя - гэта тыя, хто ўжо вечна жыве на Небе і моліцца за нас. Усе, каго Гасподзь заклікаў у Божае Валадарства, - святыя. І мы часта думаем, што знаходзімся вельмі далёка ад гэтых людзей. Але яны ж таксама былі з плоці і крыві, ва ўсім былі такія ж, як і мы. Гасподзь усіх людзей без выключэння заклікае да святасці, але мы часта думаем, што не можам стаць святымі, бо з'яўляемся вельмі грэшнымі. І наша нявер'е ў тое, што мы можам стаць святымі, стаіць перашкодай на нашым шляху да святасці. Акрамя Панны Марыі няма святога, які быў бы без граху. Усе былі грэшнікамі, - адзначыў падчас казання айцец Дамінік.

Святы - гэта не анёл, а грэшнік, які шчыра вызнае свае грахі, спадзяецца на Бога і выконвае Яго волю, бярэ свой крыж і ідзе за Ісусам. Сёння свет па-ранейшаму вельмі мае патрэбу ў святых (чытайце падрабязней: Стаць святым можа кожны. Але як?)

- Жаданне быць святым - гэта не праява гардыні, гэта нармальна, і Бог хоча таго, каб мы жадалі стаць святымі. Не абавязкова быць святаром ці манахам, каб стаць святым. Можна быць святым сем'янінам, святым дырэктарам ці працоўным. Многія свецкія людзі сталі святымі, - сказаў святар.

Ён нагадаў, што Касцёл - містычнае цела Хрыста - складаецца з трох частак: пілігрымы на зямлі, тыя, хто знаходзіцца ў Чысцецы, і тыя, хто жыве ў Царстве Божым:

- І сёння нашы думкі накіраваныя ў Неба, а заўтра, 2 лістапада мы будзем маліцца на могілках аб душах у Чысцецы.

Таксама айцец Дамінік заклікаў выбраць сабе з ліку святых заступніка і часцей прасіць яго аб малітве перад Богам.

Last modified onПятніца, 01 Лістапад 2013 12:58
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць