Гомельскія каталікі далучыліся да збору грошай для выратавання хворай на рак 11-гадовай дзяўчынкі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Міласціна пакрывае многія грахі - кажа пробашч, заклікаючы адмовіцца ад другарадных выдаткаў і дапамагчы выратаваць жыццё дзіцяці.
З мінулай нядзелі гомельская рыма-каталіцкая парафія далучылася да акцыі па зборы сродкаў на правядзенне аперацыі 11-гадовай Алене Новік, якая хутка можа памерці ад раку - лімфаабласнога лейкозу. Пяць гадоў дзяўчынка правяла ў мужнай барацьбе са страшнай хваробай. На некаторы час хвароба адступіла, але хутка зноў дала аб сабе ведаць - у дзяўчынкі здарыўся рэцыдыў, у пачатку кастрычніка Лене зноў стала дрэнна, і яна ў чарговы раз трапіла ў анкацэнтр.
Практычна ўвесь Гомель абвясціў акцыі па зборы грошай для выратавання Лены. Плакаты вывесілі на цэнтральным стадыёне, будынках прадпрыемстваў. Заводы і арганізацыі збіраюць грошы ў сваіх калектывах. Ініцыятары збору сродкаў таксама звярнуліся ў гомельскі касцёл, пробашч парафіі айцец Славамір Ласкоўскі вырашыў падтрымаць акцыю і падчас Святой Імшы звярнуўся да вернікаў:
- Міласціна пакрывае многія грахі. Усе мы можам адмовіцца ад другарадных выдаткаў і дапамагчы выратаваць жыццё дзіцяці. Нават студэнты могуць на два месяцы адмовіцца ад выдаткаў на мабільны інтэрнэт, і душа будзе значна спакайней, а захаваныя грошы пералічыць Лене.
У дзяўчынкі з ранняга дзяцінства няпросты лёс: яе выхоўвае прыёмная мама. Бацькі Лены былі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, біялагічная маці памерла два гады таму. Зараз дзіця праходзіць курс хіміятэрапіі, і ўжо менш чым праз два месяцы ёй спатрэбіцца трансплантацыя касцявога мозгу. Зрабіць гэта змогуць толькі ў Ізраілі. Сума аперацыі велізарная, а сабраць яе трэба да снежня. 259 913 даляраў - столькі каштуе жыццё Лены. Пакуль сабрана толькі 32 тысячы даляраў.
Уся інфармацыя аб рахунках для пералічэння грошай - у афіцыйнай групе дапамогі Лены Новік.
Related items
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
Гучны выпадак атрымаў працяг: на Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу