«Стары Ольса» запісаў песню «Ave Maria» на музыку і словы з рукапісу XIV стагоддзя [спампаваць аўдыё]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Мінск і Гомель першымі ўжывую пачуюць новы альбом, у які ўвайшлі танцы з «Полацкага сшытку» ды іншыя старадаўнія песні.
Легендарны беларускі гурт «Стары Ольса», які стварыў выхадзец з Гомеля, музыка Зміцер Сасноўскі, прэзентуе свой новы альбом пад назвай «Santa Maria». Як распавёў katolik-gomel.by Зміцер Сасноўскі, гурт нічога не запісваў на працягу ўжо пяці гадоў:
- За гэты час шмат увагі было аддадзена на вывучэнне і далейшае рэпетаванне новых твораў са свецкай часткі «Полацкага сшытка», а таксама іншых твораў на сумежжы Рэнесанса і Барока. У рэпертуары гурта, апроч гімна «Багародзіца» (15 ст.) і псальма «Монаршэ Вечнэму» (16 ст.), з'явіліся яшчэ дзве рэлегійныя песні - «Заспявай адзінай Панне Ave Maria» (15 ст.) і «Santa Maria» (13 ст.). Апошняя і дала назву альбому.
За пяць гадоў працы «Стары Ольса» засвоіў такую колькасць твораў, што з'явілася магчымасць падзяліць гэты матэрыял на дзве часткі - палацава-камерную і застольна-песенную. Першая частка пад назвай «Santa Maria» прэзентуецца зараз, а другая знаходзіцца ў стане падрыхтоўкі да запісу, тлумачыць Зміцер.
Музыка і словы да песні «Ave Maria» былі знойдзены ў рукапісу XIV стагоддзя «Llibre Vermell de Montserrat» (у перакладзе з каталанскага «Чырвоная кніга кляштара Мансэрат»). Рукапіс утрымлівае 10 сярэднявечных песняў. Згодна з каментарам укладальніка, падабраныя песні можна выконваць пілігрымам, якія спыніліся ў кляштары і маюць жаданне спяваць і танчыць.
17 лістапада прэзентацыя новага альбома адбудзецца ў Мінску (ДК МАЗ, 19.00), а 22 лістапада гурт прыедзе ў Гомель, канцэрт пачнецца ў 19.00 у Гарадскім цэнтры культуры. 23 Лістапада «Стары Ольса» ужо выступіць у Кіеве, а 25 лістапада - у Гродне.
Related items
-
Падораны польскім міністрам арган асвяцілі ў касцёле ў Лагішыне
-
Міністр замежных спраў Польшчы падарыў беларусам арган
-
Сюрпрыз моладзі зрабіў біскуп у Гродне і крута сыграў на барабанах
-
Упершыню ў каталіцкім храме ў РФ пройдзе акцыя «у падтрымку ўдзельнікаў СВО»
-
Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве