Пробашча гомельскага касцёла айца Славаміра павіншавалі з Днём нараджэння [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (7)
Скаўты спяклі для святара торт, а сваё свята ксёндз адзначыў праслаўленнем Бога і салодкім сталом.
4 лістапада 2013 года пробашч гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці айцец Славамір Ласкоўскі адзначыў свой Дзень нараджэння - святару споўнілася 54 гады. Пасля святой Імшы парафіяне павіншавалі знакамітага і паважанага ў Гомелі пробашча са святам, уручылі кветкі і невялікія падарункі. А мясцовыя дзяўчыны-скаўткі спяклі для святара торт, да віншаванняў далучыліся і хлопцы-скаўты.
Айцец Славамір служыць у Гомелі ўжо больш за 20 гадоў. Ён прыняў пасвячэнне ад блаславёнага Папы Яна Паўла II, якога Каталіцкая царква хутка абвесціць святым. Убачыўшы сваё пакліканне ў тым, каб ехаць на Усход, на землі , якія дзесяткі гадоў жылі пад засіллем атэізму, малады святар прыбыў у Гомель у канцы 80-х. У той час тут не было ні храма, ні парафіі. Айцец Славамір доўга дамагаўся рэгістрацыі супольнасці і перадачы памяшкання майстэрні мастакоў - былой капліцы, каб пабудаваць на яе аснове касцёл.
Праз айца Славаміра, яго цяжкую працу Гасподзь адрадзіў ў гомельскім рэгіёне каталіцкія парафіі, а дзейнасць польскага святара па адраджэнні беларускай культуры, евангелізацыі, сацыяльным служэнні прынесла велізарны плён.
У свой Дзень нараджэння айцец Славамір правёў не толькі службу, але і заняткі ў «Школе веры», а пасля запрасіў усіх жадаючых на гарбату. Парафіяне пажадалі ксяндзу Божага дабраславення, радасці, здароўя, пастаяннага навяртання да Госпада, узрастання ў веры, а таксама стаць святым і шукаць Царства Нябеснае.
Чытайце таксама: Гомельскія каталікі павіншавалі пробашча з 25- годдзем пасвячэння >>>
Related items
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
Рэдакцыя Беларускамоўнаг а Ініцыятыўнага парталу "УКасцёле" ад імя ўсёй рэдакцыі віншуе кс. Славаміра Ласкоўскі З Днём Нараджэння!
Ад усяго сэрцы жадаем здароўя, шчасця і ўсяго самага найлепшаго, што можна пажадаць!
=+=+=+=+=+=+=+= +=+=+=+=+=+=
Дзякуй Вам!
Абяцаюся аб малітве за Вас!
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу