Велікодны спектакль прадставіла каталіцкая моладзь Гомеля [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Сцэнку пакажуць у сацыяльных установах, у парафіях Мазыра і Петрыкава.
У каталіцкім Доме міласэрнасці «Місіянерак любові» (сясцёр Маці Тэрэзы) у Гомелі моладзь паказала Велікодны спектакль для шматдзетных і праблемных сем'яў, а таксама для бедных, якія прыходзяць сюды на абеды. Прадстаўленне пакажуць і ў бальніцы сястрынскага дагляду ў вёсцы Старыя Дзятлавічы, у іншых сацыяльных установах, у каталіцкіх парафіях Мазыра і Петрыкава.
Спектакль, які падрыхтавала моладзь разам з сёстрамі, распавядаецца аб ацаленні сляпой дзяўчыны і навяртанні да Бога яе бацькі-фарысея на фоне падзей аб распяцці і ўваскрасенні Езуса Хрыста.
Related items
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску засталося паўгода? Што пра гэта думаюць вернікі