Logo
Print this page

Гомельскія сужэнцы бралі шлюб і хрысцілі дачку ў адзін дзень

«Калі разам з пакутамі і праблемамі праходзіць любоў чалавечая, Хрыстос дае сужэнцам Сваю вечную любоў».

Аляксандр і Наталля Шышыны ўжо не першы год у шлюбе, але цяпер вырашылі заключыць яго на Нябёсах і заклікаць Хрыста стаць памочнікам у іх сямейным жыцці. Адначасова з правядзеннем сакрамэнту шлюбу сужэнцы вырашылі і пахрысцілі сваю дачку Эльвіру-Анастасію.

- Чаму так шмат разводаў у апошні час? Таму што многія пары ня хочуць запрашаць у сваё жыццё Таго, Хто дае сапраўдную любоў - Бога. Бо калі прыходзяць праблемы і пакуты, сужэнцы пачынаюць раздражняць адзін аднаго, чалавечая любоў праходзіць. І мы сабраліся сёння, каб прасіць Хрыста быць у гэтай сям'і, даваць Сваю любоў, якая не мінае - бо Бог верны. А муж з жонкай, калі будуць верныя адзін аднаму, будуць верныя і Богу. У кожным чалавеку мы вучымся бачыць вобраз Хрыста, - наказваў айцец Дамінік, які здзяйсняў свой першы сакрамэнт шлюбу ў Гомелі.

А для маленькай Эльвіры-Анастасіі хрост стаў першым крокам да жыцця вечнага. Бо гэты сакрамэнт - не толькі прабачэнне першароднага граху, але гэта і брамы, праз якія чалавек уваходзіць у жывыя зносіны з Богам дзякуючы ласцы Духа Святога. Бацькі і хросныя дзяўчынкі паабяцалі выхоўваць дзіця ў веры, вучыць шукаць і выконваць у сваім жыцці Волю Божую, любіць Бога і бліжняга.

Last modified onПятніца, 15 Лістапад 2013 09:59
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.