Logo
Print this page

Першы юбілей у Гомелі: пробашч Юры Варанко святкуе 35-годдзе

Павіншаваць святара можна разам з усёй парафіяй пасля ранішняй святой Імшы ў нядзелю.

Пробашч гомельскай рымска-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці ксёндз Юры Варанко 10 снежня святкуе сваё 35-годдзе. Гэта першы юбілей святара ў Гомелі, дзе ён пачаў служыць у 2016 годзе, а з 1 чэрвеня 2017 года быў прызначаны пробашчам мясцовай парафіі.

Жадаем кс. Юрыю Божага дабраславення, дароў Святога Духа, здароўя, пастаяннага навяртання да Госпада, узрастання ў веры і, вядома, любіць свой крыж, несці яго з радасцю, з любоўю служыць Хрысту і душам парафіянаў, стаць святым і дасягнуць Валадарства Нябеснага! Паколькі кс. Юрый нарадзіўся падчас Адвэнту, усяго за два тыдні да свята Божага Нараджэння, жадаем яму таксама пастаяннага чування з Паннай Марыяй і сапраўднай радасці ў прысутнасці Дзіцяткі Езуса.

Павіншаваць святара з яго святам можна будзе разам з усёй парафіяй пасля ранішняй святой Імшы ў нядзелю.

Last modified onСубота, 09 Снежань 2017 14:52
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.