У Гомелі прадоўжаны конкурс аб'яваяў «ад Езуса»
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (25)
Банэр з лепшым варыянтам будзе размешчаны на ўваходзе ў касцёл.
Гомельская каталіцкая парафія разам з Katolik.life ладзіла конкурс на самую крэатыўную аб'яву ад імя Госпада Езуса Хрыста. Планавалася, што банэр з лепшым варыянтам будзе размешчаны на фасадзе касцёла па вул. Савецкай з левага боку ад галоўнага ўваходу ў храм - з правага боку ад ўваходных дзвярэй вывешаны вобраз Езуса Міласэрнага.
На конкурс паступіла шмат выдатных варыянтаў. Аднак пераможцаў пакуль так і не вызначылі. Справа ў тым, што пасля аналізу дасланых варыянтаў, пасля разважанняў і нарадаў, у парафіі прынялі рашэнне аб тым, што ідэя не зусім дакладна перадаецца праз прыдуманыя аб'явы. Хто, як не сам Езус, мог зрабіць лепшую аб'яву ад свайго імя?
Таму вырашана, што на банэры будзе размешчана цытата з Евангелля. А вось якая? У гэтым паспрабуем вызначыцца ў другім этапе нашага конкурсу. А пакуль публікуем ідэю ад Katolik.life -
«Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас...»
Related items
-
У Мінску пачынаюцца работы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыі
-
«Гэта будзе бомба!» Яшчэ ў адным касцёле Мінска з'явіцца арган
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?