Logo
Print this page

Гомельскія каталікі аднаўляюць малітву за Украіну і заклікаюць усіх вернікаў прасіць Бога аб міры

У Госпада просяць мудрасці для кіраўнікоў дзяржаў і дапамогі ў мірным вырашэнні палітычных пытанняў.

З нядзелі, 2 сакавіка, у гомельскай рыма-каталіцкай парафіі аднаўляюць малітву за Украіну на кожнай святой Імшы. Таксама гомельскія каталікі заклікаюць усіх вернікаў у сваіх асабістых малітвах прасіць Бога аб міры ва Украіне, аб тым, каб іншыя краіны не развязвалі вайну ў гэтай краіне, каб Гасподзь абараніў ўкраінскі народ і дапамог мірна, без кровапраліцця вырашыць усе палітычныя пытанні, даў мудрасці кіраўнікам дзяржаваў.

Аднаўленне малітвы, якая праходзіла падчас вулічных баёў у Кіеве і жорсткіх сутычак паміж прыхільнікамі Еўрамайдана і ўладамі, звязана з апошнімі падзеямі. 1 сакавіка Расія вырашыла ўвесці ва Украіну свае войскі і акупавала паўвостраў Крым, што таксама пацягнула канфлікт з ЗША і можа справакаваць дзеянні ў адказ іншых краін. У бліжэйшы час ва Украіне можа быць ўведзена ваеннае становішча.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.