BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян у Гомелі пачалі начным чуваннем

Малітоўную акцыю ініцыявала каталіцкая моладзь

«Калі ўвесь горад будзе спаць, мы будзем чуваць у малітве разам з Езусам» - пад такім дэвізам у маладой гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі анансавалі начное чуванне. Малітоўная акцыя пачалася ў першы дзень Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян і працягвалася ўсю ноч да раніцы 19-га студзеня ў капліцы, якая дзейнічае на месцы будоўлі новага касцёла.

Святую Імшу на пачатак чування цэлебраваў біскуп Казімір Велікаселец, затым прайшло выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Падчас адарацыі гучалі малітвы Ружанца і Вяночка да Божай Міласэрнасці, Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. Таксама былі духоўныя разважанні, спевы і малітва ў цішыні, магчымасць споведзі і размовы са святаром.

Як паведаміў пробашч а. Леанард Адушкевіч, арганізаваць начное чуванне яму прапанавала моладзь. Праграму малітоўнай ночы маладыя людзі таксама складалі самі.

«Калі моладзь прыйшла да мяне і папрасіла арганізаваць гэтае чуванне, я адразу пачуў у гэтым голас Божы, каб менавіта такім чынам распачаць першы дзень малітваў аб еднасці хрысціян. Сам Езус маліўся, каб мы былі адно. І тое, што Касцёл быў падзелены, гэта вельмі нядобра. Мы верым у таго самага Бога, у тое, што нябачны, духоўны Касцёл - адзіны, але зямны Касцёл мы падзялілі на розныя канфесіі», - гаворыць святар.

Ініцыятар малітоўнай акцыі маладая верніца Вольга Клюй прызнаецца, што начное чуванне - асабліва блізкая для яе форма малітвы:

«Часта, калі я чытала Евангелле пра малітву Езуса ў садзе Аліўным, мне было неяк няёмка за гэтых вучнях, якія заснулі, і мне здавалася, што калі б я была на іх месцы, то абавязкова вытрывала б і жадала маліцца з Езусам. Таму гэты фармат - начное чуванне - маленькая магчымасць трываць з Езусам».

Акрамя малітвы аб еднасці хрысціян, у гэтую ноч гомельскія католікі асабліва прасілі Бога за справу будаўніцтва новага храма і развіццё маладой парафіі.

Last modified onАўторак, 22 Студзень 2019 11:04
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць