На працэсіі Божага Цела ў Гомелі пайшоў дождж, аб якім маліліся
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Гімн Te Deum вернікі спявалі ўжо пад доўгачаканым ліўнем
23 чэрвеня ў Гомелі, як і ў многіх іншых населеных пунктах, каталіцкія вернікі правялі працэсію Божага Цела. Свята пачалося са святой Імшы, затым вернікі прайшлі ўрачыстай працэсіяй па вуліцы Савецкай ад касцёла да Дома міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы, каб дабраславіць горад, памаліцца аб дамах і працоўных месцах, аб тым, каб Гасподзь зберагаў ад голаду і вайны, каб нагадаць пра ахвяру Хрыста і засведчыць аб сваёй веры.
- Гэтую працэсію таксама можна лічыць вобразам зямнога шляху хрысціяніна: бярэм свой крыж і ідзём за Езусам - так, як Гасподзь заклікае ў Евангеллі, якое пачулі, - адзначыў кс. Юры Варанко.
Наперадзе працэсіі ішлі дзеці ў белай вопратцы і высцілалі дарогу пялёсткамі кветак для Езуса Хрыста. Яго Цела пад выглядам хлеба нёс святар у манстрацыі - адмысловым прыстасаванні для выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту. Па дарозе працэсія спявала і рабіла прыпынкі ля чатырох алтароў для пакланення Целу Хрыста, для малітвы і чытання Евангелля.
Проста падчас працэсіі спякота раптам змянілася прахалодай, а ўжо ў самым канцы свята лінуў лівень - пад ім вернікі спявалі старадаўні хрысціянскі гімн Te Deum. Кс. Юрый назваў дождж Божым дабраславеннем. Гасподзь даў тое, пра што многія Яго горача прасілі, бо апошнія тыдні на Гомельшчыне стаяла страшная спякота і засуха - гінуў ўраджай, а многія людзі кепска сябе адчувалі. Таму гомельскія католікі ўжо тыдзень маліліся аб дажджы - і вось Гасподзь паслаў яго як раз на ўрачыстасць.
Для прагляду ўсіх фота гартайце старонкі галерэі пад ніжнім здымкам і націсніце на фота для павелічэння.
Related items
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні