BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Вялікая Пятніца Мукі Пана: найбольшы поспех - гэта смерць на крыжы - ФОТА літургіі

"Мы ўсе хочам Быць вышэй за Бога, і мы ўсе выдалі Яго на смерць, алё Ен сам добраахвотна пайшоў на крыж з любові ды нас".

Адзін з дзён самага строгага паста ў каталікоў, які яны праводзяць на хлебе і вадзе, уваходзячы ў пакуты разам з Езусам - Вялікая Пятніца Мукі Пана. У гэты дзень Ён быў укрыжаваны, памершы за грахі свету. Увечары Ў гомельскім касцёле адбылася Літургія Мукі Гасподняй, якая працягнула Вялікі Пасхальны Трыдуум.

- Пасля смерці Хрыста здавалася па-чалавечы, што ў гэтай бітве перамог сатана. Але Хрыстос уваскрос, таму перамога засталася за ім. І Бог хоча, каб кожны з нас пермамог, таму кожнаму дае свой крыж, - кажа пробашч парафіі айцец Славамір. - Хто вінаваты Ў смерці Хрыста? Хтосьці і зараз абвінавачвае ў гэтым габрэяў. Яны выдалі Яго на укрыжаванне, алё прысудзіў Ісуса да смерці Пiлат. Рымскія салдаты выканалі гэты загад. А дзе былі ў гэтую гадзіну вучні Езуса? Адзін Яго прадаў, іншы адрокся, як чулі мы ў Евангеллі. Усе пласты грамадства, усе мы вінаватыя ў смерці Хрыста. Так, Ён сам добраахвотна пайшоў на смерць з Любові да нас, каб выканаць волю Айца, выкупіць нас. Але і цяпер, кожны раз здзяйсняючы грэх, мы забіваем дабро, прыгаворваем Езуса ды пакарання смерцю, зноў і зноў укрыжоўваем Яго. І прыйсці ды збаўлення можна толькі тады, калі ўсведамляеш свае слабасці, сваю грэшнасьць.

- Уладар сусвету так прынізіў сябе з-за нас. Бо мы, якія перад Богам проста прах, хочам падымацца вышэй І вышэй. Заўсёды чалавек хоча падняцца І стаць замест Бога. І так было спачатку. І так ёсць у жыцці кожнага з нас: у дробных, у важных, у вялікіх справах мы хочам узвысіцца над Богам, кіраваць усім і ўсімі. Мы, якія ўсяго толькі прах. Таму і Гасподзь - Той, хто сапраўды Вялікі - прыніжае сябе, - тлумачыць святар. Таксама пробашч заклікае вернікаў яшчэ раз звярнуць увагу на распяцце:

- Самы вялікі поспех - гэта смерць на крыжы. Таму што за ёй следуе ўваскрасенне.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць