Logo
Print this page

Гомельскія каталікі на чале з біскупам здзейснілі пілігрымку ў Рым на кананізацыю Пантыфікаў - ФОТА

У 10-дзённай паездцы на аўтобусе ўдзельнічалі вернікі ўсіх узростаў, святары і сёстры законныя.

1 траўня парафіяне гомельскага касцёла вярнуліся з Рыма, дзе 27 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, адбылася кананізацыя бласлаўлёных Яна XXIII і Яна Паўла II. Нагадаем, сумесная кананізацыя двух Пантыфікаў была асабістым жаданнем Папы Францішка. Кардынал Амата, прэфект Кангрэгацыі па кананізацыі святых, каментуючы гэты факт, адзначыў , што Ян XXIII быў вялікім прарокам і ініцыятарам Другога Ватыканскага Сабору, а Ян Павел II рэалізаваў яго на практыцы і развіў ва ўсіх яго кампанентах і ўсім яго патэнцыяле. Згодна з іерархам, гэтыя дзве асобы з'яўляюцца слупамі не толькі хрысціянскай культуры, але і хрысціянскай святасці.

Аўтобус прыкладна з 50 гомельцамі на чале з біскупам Казімірам Велікасельцам, ксяндзом-прэлатам Тадэвушам Саморэкам і пробашчам мясцовай рыма-каталіцкай парафіі айцом Славамірам Ласкоўскім праследаваў праз Польшчу, Чэхію і Аўстрыю. У 10-дзённай паездцы ўдзельнічалі вернікі ўсіх узростаў, у тым ліку дзеці, пенсіянеры, а таксама сёстры законныя. Па дарозе гомельскія пілігрымы начавалі у сем'ях вернікаў і ў паходных умовах. Цікава, што біскуп Велікаселец прыняў рашэнне аб удзеле ў пілігрымцы нечакана, літаральна за некалькі гадзін да выезду.

На працягу ўсяго паломніцтва удзельніца падарожжа Вольга Гулевіч высылала фотаздымкі для штодзённай Twitter-трансляцыі, лепшыя з якіх цяпер мы публікуем у галерэі.

 

Last modified onЧацвер, 01 Май 2014 14:03
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.