«Што Бог гаворыць табе?» У Гомелі праходзяць духоўныя практыкаванні
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Рэкалекцыі дапамагаюць лепш падрыхтаваць сэрца да Божага Нараджэння
У гомельскім каталіцкім храме пачаліся Адвэнтовыя рэкалекцыі - духоўныя практыкаванні, якія дапамагаюць лепш падрыхтаваць сэрца да Божага Нараджэння. Звычайна рэкалекцыі праводзіць святар з іншага парафіі. У гэты раз у Гомель прыехаў вікарый жлобінскага касцёла кс. Юры.
У пятніцу ў казанні пасля чытання з Евангелля пра тое, як арханёл Габрыэль з'явіўся Панне Марыі і перадаў ёй словы Пана аб тым, што яна зачне ад Духа Святога і народзіць Сына, на што Марыя адказала згодай, кс. Юрый звярнуўся да гомельскіх парафіянаў:
- А што Бог праз сваё слова кажа сёння асабіста табе? Што ты робіш з гэтым словам? Можна яго не заўважыць, а можна адказаць на яго.
Рэкалекцыі будуць доўжыцца яшчэ ў суботу (св. Імша ў 9.00) і ў нядзелю - на святых Імшах ў 9.00, 12.00 і 17.00. Нагадаем, ужо ў ноч на 25 снежня католікі буду святкаваць Божае нараджэнне.
Related items
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску