BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У гомельскім касцёле адкрылася нядзельная школа - ФОТА

А для самых маленькіх сёстры Маці Тэрэзы ладзяць заняткі па праграме «Добры пастыр».

У гомельскай рыма-каталіцкай царкве пачаліся заняткі ў нядзельнай школе, дзе ў духу любові, без строгіх патрабаванняў і складаных правілаў дзяцей у даступнай гульнявой форме вучаць асновам хрысціянскай веры. Хлопцы і дзяўчаты малююць, спяваюць, рыхтуюць тэатральныя сцэнкі. Адна з груп дзяцей пачала падрыхтоўку да прыняцця Першай Камуніі.

А на самым першым занятку ў першым класе Нядзельнай школы дзеці даведаліся, што малітва - гэта размова з Богам, што праз Біблію Гасподзь звяртаецца да чалавека, і што людзям трэба берагчы прыроду - тварэнне Бога, быць удзячным за яе, кожную нядзелю прыходзіць у царкву - у госці да Бога.

З дзецьмі традыцыйна займаюцца Сёстры Місіянеркі Любові (сёстры Маці Тэрэзы) пры дапамозе вернікаў. Цікава, што пра магчымасць наведвання Нядзельнай школы пробашча часам просяць не толькі бацькі-каталікі, але і прадстаўнікі іншых канфесій.

- У Нядзельнай школе вучаць таксама пачынаць самастойныя адносіны з Ісусам - бо Ён самы лепшы сябар, які ніколі не падвядзе, заўсёды выслухае і зразумее, - кажа айцец Славамір. - Тады, крыху пасталеўшы, дзеці змогуць самі маліцца і ісці ў храм нават у тыя моманты, калі гэтага па нейкіх прычынах не робяць бацькі.

А пакуль святар заклікае бацькоў не дзівіцца таму, што некаторыя дзеці з неахвотай ходзяць у Нядзельную школу. Бо яны ва ўсім пакуль бяруць прыклад з мамы і таты. Калі бацькі не хочуць ісці ў царкву, яны не могуць патрабаваць гэтага ад дзяцей.

Нядзельная школа працуе ў гомельскім касцёле ўжо каля 20 гадоў. У апошні час у парафіі нараджалася шмат дзяцей: статыстыка нараджальнасці і смяротнасці ў мясцовых каталікоў, у адрозненні ад агульнарэспубліканскай, мае станоўчую дынаміку. Таму для маленькіх дзяцей, якім яшчэ рана ісці ў Нядзельную школу, у Доме міласэрнасці ладзяць заняткі па праграме «Добры пастыр». Іх таксама вядуць па нядзелях сёстры Маці Тэрэзы.

Last modified onПанядзелак, 23 Верасень 2013 17:12
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць