За мір ва Украіне штодня моляцца гомельскія каталікі + ВІДЭА-Live апошніх падзеяў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (3)
«Калі ў сэрцах нянавісць і хлусн, тады ўсё пойдзе па евангельскім сцэнары: патрабуем Варраву, а не Ісуса».
У гомельскай рыма-каталіцкай парафіі з трывогай сочаць за сітуацыяй, якая разгортваецца на Паўднёва-Усходзе братэрскай Украіны. У адзінстве з Папам Францішкам аб міры ва Украіне гомельскія каталікі маліліся падчас вулічных баёў і сутыкненняў на Еўрамайдане ў Кіеве, падчас супрацьстаяння ў Крыме. І цяпер, калі пачаўся ўзброены канфлікт украінскай арміі з тэрарыстамі, якія дзейнічаюць на Паўднёва-Усходзе Украіны, калі ў Адэсе і на Данбасе масава гінуць людзі, калі паўстала рэальная пагроза вайны ў суседняй краіне, у гомельскім касцёле штодня моляцца за ўкраінскі народ.
2 мая ў Адэсе ў ходзе сутыкненняў загінулі больш за 40 чалавек, на Данбасе гінуць як ваенныя, так і баевікі, і мясцовыя жыхары, паведамляе УНІАН.
- Цэнтральным пунктам гэтых дзён з'яўляецца таямніца Пасхі. І адна з інтэнцый нашых малітваў - Украіна, якая зараз перажывае свой цяжкі час і мае патрэбу ў Божай ласцы. Калі ў сэрцах нянавісць і хлусня, тады ўсё пойдзе па евангельскім сцэнары: патрабуем Варраву, а не Ісуса, - кажа пробашч парафіі айцец Славамір.
Таксама гомельскія каталікі заклікаюць усіх вернікаў у сваіх асабістых малітвах прасіць Бога аб міры ва Украіне, аб прымірэнні паміж яе грамадзянамі, аб тым, каб іншыя дзяржавы не садзейнічалі развязванню вайны ў гэтай краіне, каб Гасподзь абараніў ўкраінскі народ і дапамог мірна, без далейшага кровапраліцця вырашыць ўсе палітычныя пытанні, даў мудрасці кіраўнікам дзяржаваў.
Media
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
Я ня буду выказвацца ні за які бок, хоцяж маю цвёрдае меркаванне на конт сітуацыі на Украіне. Прыгадаю толькі словы Божага закону - Не ўкрадзі (чужыя землі і маёмасць у тым ліку), Не забівай, Ня сведчы фальшыва. Хай Бог бароніць братоў Украінцаў сваёй Айцоўскай моцай. Амэн.
Публикуются лишь те комментарии, в которых поддерживается молитвенный призыв о мире в Украине.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу