Біскупа Казіміра Велікасельца павіншавалі з Днём нараджэння гомельскія каталікі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (3)
У свой Дзень нараджэння ксёндз-біскуп Казімір як заўсёды доўга маліўся на Ружанцы ў ціхім куце храма.
5 мая дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкай Царквы Казімір Велікаселец, які служыць у Гомелі, адзначыў сваё 69-годдзе. Мясцовыя вернікі павіншавалі яго з Днём нараджэння, падарыўшы неабходныя ў побыце рэчы, кнігі, кветкі, торт і, канешне, малітву.
Парафіяне касцёла пажадалі біскупу святасці, каб Бог дабраслаўляў яго жыццё і ўсе яго пачынанні, асабліва ў цяжкай справе па адраджэнні ў Гомелі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы.
У свой Дзень нараджэння ксёндз-біскуп Казімір як заўсёды доўга маліўся на Ружанцы ў ціхім куце храма, а віншаванні і падарункі прыняў з уласцівай яму сціпласцю.
Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 мая 1945 года ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна цяперашняй Брэсцкай вобласці. Служыў у войску па прызыву, працаваў на будоўлі ў Вільні. Там жа пазнаёміўся з манахамі-дамініканцамі. Тры гады ўлады не давалі яму магчымасць паступіць у Рыжскую семінарыю. У 1981 годзе прыняты ў Рыжскую семінарыю.
Падчас вучобы прынёс свае першыя манаскія шлюбы ў ордэне дамініканцаў. Пасля заканчэння Рыжскай семінарыі ў 1984 годзе быў пасвечаны ў сан святара і накіраваны ў сваю першую парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкалдзі. Пад яго духоўнай апекай знаходзіліся таксама Юшкавічы, Гарадзішча, Сталовічы, Паланэчка, Новая Свержань, Гарадзея, Карэлічы, Мір, Ганцавічы, бо ў той час святароў не хапала і кожны з іх абслугоўваў многія парафіі. Акрамя пастырскага служэння займаўся рэстаўрацыяй і рамонтам храмаў.
У 1992 годзе ён быў прызначаны Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі, адначасова выконваў абавязкі дэкана Баранавіцкага дэканату і пробашча храма Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах.
24 чэрвеня 1999 года ў Пінскім кафедральным саборы ўзведзены ў сан біскупа. Абрад пасвячэння быў ажыццёўлены кардыналам Казімірам Свёнткам.
Related items
-
200-годдзе беларуска-польскага класіка Уладзіслава Сыракомлі адзначылі ў Беларусі
-
Танцы, віктарыны, малітва: у Мінску прайшла сустрэча каталіцкай моладзі
-
У Беларусі адмовяцца ад святкавання Хэлоўіна і Дня святога Валянціна
-
Што распавядалі па ТБ пра Чырвоны касцёл ды іншыя святыні 25 гадоў таму? У сетку выклалі аблічбаваныя запісы
-
«Нам не назвалі прычыну». Год таму закрылі Чырвоны касцёл у Мінску
Ад усяго сэрца віншую біскупа Казіміра з Днём нараджэння!
Няхай Вашае жыццё будзе цудоўным дарам для ўсяго Касцёла!
Шмат радасці, здароўя і духоўнай моцы, вельмі патрэбнай у няпростым пастырскім служэнні!
З найлепшым пажаданнямі,
Міхал Дзегцярэнка
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу