BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У гомельскім касцёле можна атрымаць поўны адпуст у Год святога Юзафа

Гэта можна зрабіць у перыяд з 19 сакавіка па 8 снежня 2021 года пры выкананні пэўных умоў

Гомельскі касцёл Нараджэння Божай Маці ўстаноўлены юбілейным касцёлам, дзе можна атрымаць поўны адпуст падчас пілігрымавання ў Год святога Юзафа ў перыяд з 19 сакавіка па 8 снежня 2021 года. Такое рашэнне адносна гомельскай і іншых святыняў дыяцэзіі прыняў біскуп Антоній Дзям'янка, які выдаў адпаведны дэкрэт.

Умовы для атрымання поўнага адпусту пры наведванні гомельскай святыні - звычайныя: сакрамэнтальная споведзь, эўхарыстычная Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца. Нагадаем, што поўны адпуст, пры выкананні умоваў, можна атрымліваць адзін раз на дзень і ахвяраваць яго альбо за сябе, альбо за аднаго з памерлых.

Таксама, згодна з дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі, для атрымання поўнага адпусту вернікам дыяцэзіі можна выканаць адну з наступных умоваў:

• на працягу 30 хвілін паразважаюць над малітвай «Ойча наш» або прыняць удзел у прынамсі аднадзённых духоўных рэкалекцыях, якія прадугледжваюць разважанне над асобай св. Юзафа;

• па прыкладзе св. Юзафа споўніць учынкі міласэрнасці да цела і душы бліжняга; • памаліцца св. Ружанцам у сем’ях і між заручанымі;

• штодзённа давяраць сваю дзейнасць абароне св. Юзафа, а таксама ўзнесці малітву праз заступніцтва Рамесніка з Назарэту, каб тыя, хто шукае працу, маглі знайсці яе, і каб праца ўсіх была больш годнай;

• памаліцца Літаніяй да св. Юзафа, або любой малітвай да св. Юзафа ў інтэнцыі Касцёла, які пераследуецца ad intra і ad extra, і аб суцяшэнні душы ўсіх хрысціянаў, якія пакутуюць ад розных форм пераследу;

• памаліцца да св. Юзафа або здзейсніць акт пабожнасці ў яго гонар 19 сакавіка і 1 мая, у свята Святой Сям’і Езуса, Марыі і Юзафа, а таксама ў 19-ы дзень кожнага месяца і кожную сераду, якая прысвечана святому.

У кантэксце надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыі дар поўнага адпусту асаблівым чынам распаўсюджваецца на пажылых людзей, на хворых і паміраючых, на ўсіх, хто па законных прычынах не мае магчымасці выходзіць з дому. Для атрымання адпусту ім патрэбна адсутнасць прывязанасці да граху, намер паспавядацца, як толькі гэта стане магчымым, выканаць тры звычайныя ўмовы, а таксама ўчыніць акт пабожнасці ў гонар св. Юзафа, суцяшыцеля хворых і апекуна добрай смерці, з даверам ахвяруючы Богу пакуты і нязручнасці свайго жыцця.

У гомельскім касцёле 19-га чысла кожнага месяца будзе цэлебравацца святая Імша ў гонар святога Юзафа. А кожную сераду перад святой Імшой у парафіі будзе адбывацца адмысловае набажэнства ў гонар святога Юзафа. Таксама кожную нядзелю перад святой Імшой на 9.00 у касцёле адбывацца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Last modified onСерада, 24 Сакавік 2021 20:45
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць