Каталіцкія калядоўшчыкі прайшліся па Гомелю і выступілі перад беднымі і бяздомнымі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
У святочных касцюмах і з каляднай зоркай, на якой намаляваны абраз Божай Маці з Дзіцяткам Езусам вернікі прадставілі альтэрнатыўную «шчадроўку» [відэа]
13 студзеня, калі ў грамадстве прынята адзначаць «стары Новы год» і шчадраваць з вершамі і песнямі, якія не нясуць глыбокага сэнсу, у гомельскім касцёле прыдумалі альтэрнатыву. Дзеці і дарослыя з рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці падрыхтавалі святочную калядную праграму, якая славіць Бога.
Вернікі пажадалі не толькі словамі, але і спевамі, музыкай і наведваннямі несці радасць Нараджэння Збаўцы ў дамы людзей. У святочных касцюмах і з каляднай зоркай, на якой намаляваны абраз Божай Маці з Дзіцяткам Езусам католікі прайшлі па вуліцах і завіталі ў некаторыя кватэры.
А таксама – у парафіяльны дом да пробашча касцёла і ў Дом міласэрнасці сясцёр святой Маці Тэрэзы. Там як раз сабраліся на абедзе бедныя і бяздомныя, перад якімі выступілі вернікі з каляднымі песнямі.
Media
Related items
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
«Не будзем баяцца перамен». Пасол Ватыкана сустрэўся з моладдзю Мінска