Навучыла спяваць нават тых, хто не ведаў нот. У Гомелі развіталіся з арганісткай касцёла
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Першы раз Галіна Ешчына разам з мужам Міхаілам праспявала падчас закладкі вуглавога каменя храма.
У гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці 2 чэрвеня развіталіся з Галінай Ешчынай, якая дзясяткі гадоў служыла ў парафіі арганісткай і кіраўніком хору. Галіна Уладзіміраўна адышла ў вечнасць пасля цяжкай хваробы, нягледзячы на якую да апошняга выконвала сваё пакліканне.
Створанаму ёй парафіяльнаму хору – ужо 25 гадоў. Яна навучыла спяваць нават тых, хто не ведаў нот. А пачала Галіна Уладзіміраўна служыць у парафіі яшчэ ў 1990 годзе – адразу пасля яе заснавання. Першы раз разам з мужам Міхаілам яны праспявалі падчас закладкі вуглавога каменя храма кардыналам Казімірам Свёнткам.
З тых часоў сужэнцы Ешчыны былі адказнымі за музычнае афармленне літургій, Міхаіл Сямёнавіч таксама спяваў у хоры, выконваў псалмы падчас святых Імшаў. Ён адышоў у вечнасць у 2019 годзе.
У памяць аб Галіне Уладзіміраўне публікуем некалькі архіўных фота і відэа.
Media
Related items
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм