BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Жлобіне будуюць новы касцёл вышынёй 36 метраў - ФОТА

Плануецца, што новы касцёл можа адкрыцца ўжо ў 2015 годзе, святыня будуецца з чырвонай цэглы ў гатычным стылі.

У Жлобіне ідзе актыўнае будаўніцтва новай рыма-каталіцкай царквы Святога Казіміра. Вышыня будучай святыні са шпілем - 36 метраў, яна будуецца ў гатычным стылі. Аўтар праекта В. Катэрлі. 18 снежня 2011 года пляцоўку пад будаўніцтва касцёла - у раёне Аквапарку - асвяціў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Плануецца, што новы касцёл можа адкрыцца ўжо ў 2015 годзе.

Парафія св. Казіміра з'явілася ў Жлобіне ў 1911 годзе. У пачатку ХХ ст. Жлобін ужо з’яўляўся важным чыгуначным вузлом, яго насельніцтва пастаянна расло і да 1905 г. дасягнула 4,5 тысяч чалавек. Сярод гараджан, асабліва чыгуначнікаў, налічвалася шмат католікаў, якія вымушаны былі адпраўляць свае рэлігійныя патрэбы ў невялікім малітоўным доме. 24 мая 1909 г. вернікі паставілі пытанне аб пабудове ў Жлобіне сапраўднага касцёла. На чале з пробашчам Антушаўскага касцёла ксяндзом Аляксандрам Болтуцем быў арганізаваны камітэт, які займаўся вырашэннем гэтай праблемы, пачалі збірацца грошы. У гэты час у суседнім Рагачове пачыналася будаўніцтва новага касцёла і жлобінцы за 900 руб. выкупілі стары рагачоўскі касцёл. Зямлю пад пабудову касцёла ахвяраваў князь Друцкі‑Сакалінскі. Дзякуючы намаганням ксяндза Аляксандра Болтуця драўляны касцёл св. Казіміра (які да пачатку 20‑х называлі капліцай) паўстаў у Жлобіне ў 1911 г. і існаваў да 1934 г., калі ён быў зачынены савецкай уладай.

Жлобінскі касцёл на кароткі тэрмін узнавіў сваю дзейнасць толькі ў часе Другой Сусветнай вайны, калі нямецкія ўлады дазволілі вернікам адчыняць забраныя касцёлы і ўладкоўваць капліцы. Жлобінскія вернікі ў гады вайны час ад часу карысталіся з паслуг вайсковых капеланаў акупацыйных войскаў.

Пасля вайны ўлады другі раз адабралі святыню і перарабілі яе на дзіцячы садок. У пачатку 80‑х гг. тут пасля капітальнага рамонту адкрыўся гісторыка‑краязнаўчы музей. Пачатак 1990‑х гг. стаў часам адраджэння каталіцкага жыцця ў Жлобіне. На Вербную нядзелю 1991 г. на працу ў горад прыехаў ксёндз Ян Саламон (цяпер з’яўляецца рэктарам духоўнай семінарыі ў Пінску).

У 1992 г. 12 красавіка каля трохсот парафіян разам з ксяндзом Янам Саламонам маліліся каля сцен музея, выказваючы тым самым жаданне вярнуць сабе касцёл. Просьбы аб вяртанні святыні вернікі накіроўвалі ў Вярхоўны Савет на імя старшыні С.Шушкевіча. Але ўлады вырашылі па‑свойму і насуперак пажаданням вернікаў вырашылі аддаць католікам замест гістарычнага будынка касцёла будынак крамы № 23 на вуліцы Юных Піянераў. Капліца пад тытулам святога Казіміра была кансэкравана біскупам Казімірам Велікасельцам. Там парафія размяшчаецца да гэтага часу.

На фота: 1-5 - будаўніцтва новага касцела, 6 - музей у былой капліцы, 7 - цяперашняя капліца

Last modified onПанядзелак, 16 Чэрвень 2014 09:58
Каментары   
+3 #2 Иван 2014-07-02 23:14
Отец Андрей Мажец.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #1 nonParafian 2014-07-01 15:20
А хто пробашч? Хто будуе?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць