Міжканфесійны фестываль у Церусе сабраў праваслаўных і каталікоў - ФОТА, ВІДЭА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (5)
Вернікі мелі стасункі ля вогнішча, гулялі, слухалі лекцыі пра прыгажосць, танчылі ды спявалі пра веру і Бацькаўшчыну.
19-20 ліпеня на манастырскім падворку ў вёсцы Церуха Гомельскага раёна прайшоў штогадовы Міжканфесійны творчы фестываль «Хрыстос пасярод нас», які арганізаваў моладзевы аддзел гомельскай праваслаўнай епархіі. На сустрэчы, якая праходзіла ўжо чацвёрты раз [глядзіце відэа з папярэдняга фестывалю], традыцыйна сабраліся дзесяткі праваслаўных і каталікоў.
Хрысціянскі опэн-эйр адкрыўся канферэнцыяй пробашча гомельскага рымска-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці айца Славаміра Ласкоўскага на тэму «Прыгажосць выратуе свет». Пазней на гэтую ж тэму праваслаўны архімандрыт Сава Мажука правёў лекцыю і духоўныя практыкаванні.
У перапынку ўдзельнікі фестывалю гулялі ў спартыўныя гульні, займаліся стральбой, размаўлялі, а ўвечары адбыўся канцэрт, на якім выканалі песні пра веру і Бацькаўшчыну. Дарэчы, многія спявалі па-беларуску.
Пасля невялікай дыскатэкі і традыцыйнага феерверка самыя таварыскія засталіся на ноч, якую правялі ля вогнішча.
Media
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе
-
На новы навучальны год благаславілі ў касцёлах Беларусі – топ-9 фота і відэа