Гомельскія вернікі сабралі ахвяраванні для семінарыстаў
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Удзельнікамі нядзельных Набажэнстваў гомельскай рыма-каталіцкай парафіі сталі студэнты Вышэйшай пінскай духоўнай семінарыі.
Клерыкі Павел з Брэста і Юрый са Жлобіна, якія навучаюцца, адпаведна, на другім і пятым курсах семінарыі, прыбылі ў Гомель, каб сабраць ахвяраванні на патрэбы сваёй навучальнай установы.
Клерык Юрый распавёў гомельскім вернікам аб сваім пакліканні і сваёй жыццёвай гісторыі. Ён скончыў гістарычны факультэт, а потым убачыў, што Бог заклікае яго да святарства. Першая духоўная семінарыя - гэта сям'я, упэўнены будучы святар. Таму, каб знайсці сваё пакліканне, вельмі важна быць у сваёй хатняй царкве - у хрысціянскай сям'і. Там чалавек вучыцца адказнасці, ахвярнасці, служэнню бліжнім. Калі семінарыст прыходзіць з такой сям'і, яму лягчэй, жыццё святара становіцца больш зразумелым.
Клерык Юрый падкрэсліў, што пакліканне - гэта ласка Божая, якая прыходзіць у сэрца чалавека, і ён разумее, куды яго кліча Гасподзь - у семінарыю ці да стварэння ўласнай сям'і.
Нагадаем, у Беларусі не хапае каталіцкіх святароў, таму Царква пастаянна моліцца аб тым, каб беларускія хлопцы адклікаліся на новыя пакліканні Госпада.
Related items
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску