BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Доме міласэрнасці праходзіў дзіцячы дабрачынны лагер

Штогадовы дабрачынны лагер для дзяцей «Канікулы з Богам» праходзіў у Доме міласэрнасці з 14 па 26 ліпеня.

З дзецьмі праводзілі заняткі сёстры Ордэна Маці Тэрэзы, якім дапамагалі скаўты, а таксама вернікі парафіяне. Большасць запрошаных дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных і няўдалых сем'яў. Разам з такімі дзецьмі ў лагеры адпачывалі хлопчыкі і дзяўчынкі з гомельскай рымска-каталіцкай парафіі, а таксама 10 хлопчыкаў і дзяўчынак з «Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця».

Дзеці гулялі ў футбол, тэніс, бадмінтон, атрымлівалі добрую ежу. Разам чыталі і спявалі. Кожны дзень - новая катэхеза, казалі пра святых, пра Панну Марыю. Дзеці самі прыдумлялі і ставілі невялікія тэатральныя пастаноўкі. Актыўны адпачынак праходзіў не толькі на тэрыторыі Дома міласэрнасці. Дзецi наведвалі спартыўную конную школу, каталіся на цеплаходзе па рацэ Сож, наведвалі атракцыёны ў цэнтральным парку Гомеля. Падрабязную фотасправаздачу аб дзіцячым лагеры можна паглядзець тут.

Last modified onНядзеля, 03 Жнівень 2014 23:35
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць