BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Фотафакт: новы хрост у гомельскім касцёле + ІНФА: што павінен рабіць хросны?

Маладая маці прынесла ў храм сваё першае дзіця, каб атрымаць для яго ласку Святога Духа і дар Жыцця Вечнага.

24 жніўня на святой Імшы ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве адбыўся хрост Яўгена-Яна Парашчанка.

- Бацькі павінны разумець, што, прыносячы свайго дзіцяці на хрост, яны просяць для яго ў Госпада веры і жыцця вечнага, а не здароўя, шчасця, дабрабыту, - нагадвае святар. - А хросныя павінны дапамагаць бацькам перадаць веру дзіцяці, навучыць шукаць і выконваць у сваім жыцці Волю Божую, любіць Бога і бліжняга. Хрышчэнне - гэта брама, праз якую чалавек уваходзіць у зносіны з Богам. Гэтыя зносіны жывыя дзякуючы ласцы Духа Святога, якая даецца пры хрышчэнні. Таксама пасля гэтага сакрамэнту чалавеку даруецца першародны грэх і ўсе правіны, учыненыя да хрышчэння.

Перадача веры з'яўляецца адной з галоўных задач хрысціянскіх сужэнцаў. Сур'ёзна дапамагаць ім у гэтым павінны і хросныя бацькі. Роля хросных - не толькі пагуляць на хрэсьбінах! Згаджаючыся быць хросным, чалавек бярэ на сябе цалкам вызначаную і даволі вялікую адказнасць. Яго абавязак - зрабіць усё магчымае для таго, каб дзіця вырасла сапраўдным хрысціянінам, а не насіла гэтае імя толькі фармальна. Хросны абавязкова павінен сачыць за тым, як выхоўваюць яго хрэсніка бацькі, сам мець зносіны з ім і раскрываць для яго праўды веры, далучаць да сакрамэнтаў, і да канца свайго зямнога жыцця заўсёды маліцца за яго. Нават калі з Царквы сыдуць бацькі, хросны абавязаны клапаціцца пра духоўнае жыццё хрэсніка.

Last modified onПанядзелак, 25 Жнівень 2014 10:56
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць