У Гомелі маліліся за хрысціян Ірака і іх ганіцеляў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Пробашч парафіі заклікаў усіх вернікаў здзяйсняць малітвы за іракскіх хрысціянаў на Ружанцы ў сваіх сем'ях.
На нядзельнай святой Імшы 24 жніўня ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве маліліся за хрысціян Ірака і іх ганіцеляў - каб яны апамяталіся і спыніліся. Таксама пробашч парафіі айцец Славамір Ласкоўскі заклікаў вернікаў здзяйсняць малітвы за іракскіх хрысціянаў на Ружанцы ў сваіх сем'ях.
Нагадаем, нядаўна Каталіцкія Біскупы заклікалі беларускіх вернікаў да малітвы за хрысціянаў у Іраку:
- Верым, што малітва, якая ўзносіцца нястомна да Бога, паспрыяе суцяшэнню напружанасці і беспарадкаў у Іраку, а таксама перад тварам крыўды і несправядлівасці, умацуе і згуртуе ў салідарным дзеянні.
Баевікі ІДзІЛ (Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта) забіваюць там людзей толькі за іх веру. Тэрарысты робяць сапраўдныя зверствы, распінаюць хрысціян на крыжах, з асаблівай жорсткасцю забіваюць нават маленькіх дзяцей. Дзясяткі тысяч людзей вымушаныя пакінуць свае дамы і бегчы ў іншыя краіны.
Сусветная супольнасць практычна нічога не робіць. Папа Францішак заклікае ўсіх людзей добрай волі звярнуцца ў малітве Госпаду аб спыненні гвалту і ўсталяванні міру. Маштабы трагедыі там жахлівыя. Магчымасць такога складана нават уявіць.
У сацыяльных сетках ўсё большае распаўсюджванне набірае малюнак арабскай літары N, якая стала сімвалам падтрымкі блізкаўсходніх хрысціян. Гэтым знакам пазначалі дамы хрысціян баевікі ІДзІЛ пасля захопу горада Масул на поўначы Ірака. Гэты сімвал азначае «назарэй», што значыць «хрысціянін».
Related items
-
Два гады, як зняволены ксёндз Акалатовіч: «Малюся, каб годна прайсці выпрабаванні»
-
Знойдзеныя парэшткі ў Мінску пакуль не перадалі парафіі, будоўля працягваецца
-
Знакаміты касцёл у Кіеве абавязалі вярнуць вернікам – прынята канчатковае рашэнне
-
Памяць аўтара «першага беларускага блюзу» ўшанаваў біскуп і ацаніў зробленую ім жырандоль
-
Якім будзе новы касцёл у Магілёве, дзе і калі яго пабудуюць?