BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Малады святар: цэлібат - не праблема, я шчаслівы ў сваім служэнні

«Той, хто знайшоў сваё сапраўднае пакліканне, заўсёды будзе шчаслівым, нягледзячы на самыя вялікія цяжкасці».

У апошні час усё часцей гавораць пра крызіс пакліканняў да святарства ў Беларусі, вось і ў гэтым годзе нізкая колькасць маладых людзей падалі дакументы ў каталіцкія семінарыі з большасці дыяцэзій краіны. Нярэдка гучыць меркаванне, што праблема - у цэлібаце, што зарок бясшлюбнасці састарэў, і вырашыць праблему крызісу пакліканняў можна з дапамогай скасавання цэлібату. На гэтую тэму разважае нядаўні семінарыст, а цяпер святар, супрацоўнік Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі айцец Павел Ярашэвіч.

- Не першы раз такая сітуацыя з нізкім лікам паступіўшых у нашу Пінскую семінарыю. Я б не сказаў, што колькасць пакліканняў скарацілася. Менш стала паступаць у семінарыю толькі з некаторых рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Заходняй Еўропы. У Амерыцы не відаць якога-небудзь крызісу ў пакліканняў. А ў многіх краінах Азіі і Афрыкі - наадварот, колькасць каталіцкіх семінарыстаў і, адпаведна, святароў імкліва расце. Хутчэй за ўсё, у нас, пасля падзення атэізму, проста прайшоў пэўны бум. Але Ісус заўсёды заклікае. Толькі нехта баіцца адказаць «так» з-за нерашучасці, няведання, што ўяўляе з сябе жыццё святара, - кажа малады ксёндз. - Калі я ішоў у семінарыю, то таксама баяўся нявызначанасці, таму што меў толькі агульныя ўяўленні аб святарстве. Быў нейкі ідэальны вобраз, былі прыклады - і добрыя, і не вельмі - а якім я буду, не мог ведаць. Мяне не пужала некаторае абмежаванне волі. Цяжкавата было прывыкнуць да рэжыму, але літаральна першы месяц, а потым складанасцяў гэта не выклікала.

Айцец Павел кажа, што калі чалавек выбірае тое, да чаго яго сапраўды заклікае Гасподзь, то гэта не будзе складаным. А калі гэта не прызванне - тады любая дробязь будзе замінаць.

- Таму важней не рашэнне - ісці ў семінарыю ці не, не стаўленне да гэтага бацькоў ці сяброў, не фінансавыя пытанні, а цішыня і малітва ў самым вырашэнні, у распазнанні паклікання. Таму што голас Бога можна пачуць не дзесьці на дыскатэцы, але заўсёды ў цішыні. А калі праўда Бог заклікае і хоча бачыць цябе на гэтым месцы, то заўсёды будзе сіла, каб пераадолець цяжкасці.

Ніхто не кажа, што жыццё святара - бясхмарнае, працягвае айцец Павел, але заўсёды ёсць той, на каго можна спадзявацца - заўсёды Бог побач.

- Да таго ж, чалавек, які паступае ў семінарыю, не становіцца аўтаматычна святаром, а мае як мінімум шэсць гадоў для таго, каб распазнаць, ці сапраўды гэта голас Божы, ці гэта яго амбіцыі або жаданні ягоных бацькоў. Тое ж тычыцца цэлібату. Колькі часу будучыя муж з жонкай сустракаюцца і вырашаюць, ці быць ім адной сям'ёй на ўсё жыццё? Ну максімум два-тры гады. У семінарыста на гэтае рашэнне ёсць шэсць гадоў, - працягвае ксёндз. - Для мяне цэлібат не з'яўляецца праблемай. Калі гэта свядомае рашэнне адмовіцца ад цялесных задавальненняў дзеля чагосьці вышэйшага, то не будзе праблем. І зараз, у сваім служэнні, я адчуваю сябе абсалютна шчаслівым, нягледзячы на тое, што магу скардзіцца, як шмат спраў часам навальваецца. Я не шкадую аб тым, што калісьці пагадзіўся на гэта пакліканне. Я пераканаўся, што Бог заклікаў мяне менавіта да гэтага, таму я шчаслівы ў выкананні Яго волі.

Святар падкрэсліў, зыходзячы з вопыту многіх: калі чалавек увайшоў не ў сваё пакліканне, то як бы ён не хацеў, у яго ўсё роўна нічога не атрымаецца, і як ні старайся - будзеш нешчаслівы. Але той, хто знайшоў сваё сапраўднае пакліканне, заўсёды будзе шчаслівым.

Last modified onСерада, 22 Кастрычнік 2014 10:55
Каментары   
+2 #3 наталия 2014-10-28 12:25
Я согласна, главное призвание! Человек, который отказался от призвания к священничеству не сможет создать счастливую семью, это не его дорога. И наоборот, не получится священника из человека, которому предназначено Богом иметь жену и детей!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #2 Женя 2014-10-26 12:27
Кеша их сделал ура:-)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #1 гость 2014-10-22 12:47
Ну где вы, противники целибата? :eek:
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць