Пяць месяцаў малітвы за 3 рублі: касцёл на Залатой Горцы збірае грошы на рамонт
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Каталіцкай парафіі ў Мінску тэрмінова неабходна адрамантаваць святыню.
Рымска-каталіцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пачала збор ахвяраванняў на рамонт святыні. Аб гэтым паведаміў у Facebook пробашч парафіі кс. Юры Санько.
- Любыя ў Хрысце! Паважаныя браты і сёстры! Усе людзі добрай волі! Спяшаюся паінфармаваць Вас аб незвычайнай падзеі, якая адбылася 20 сакавіка 2018 г. Дзякуючы камандзе Talaka.org, мы распачалі праект па збору сродкаў на рамонт нашага касцёла. Веру, што разам мы зможам ажыццявіць гэты праект! З малітвай за ахвярадаўцаў і ўсіх, хто прычыніўся і прычыніцца да гэтай важнай справы! Няхай Усемагутны Бог дабраславіць Вас, Вашыя сем'і, Нашу Бацькаўшчыну! Святы Рох, маліся за нас!
Апошні капітальны рамонт касцёла св. Роха быў у 1986 г. Цяпер сродкамі вернікаў быў заменены дах, але сцены далі трэшчыны і патрабуюць рамонту.
На старонцы збору грошаў паведамляецца аб тым, што за ахвярадаўцаў, якія пералічаць ад 3 рублёў, кожную нядзелю будзе служыцца святая Імша на працягу пяці месяцаў. Ужо сабарана звыш 10% ад патрэбнай сумы - 2,3 тыс. рублёў.
Related items
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт