BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа наведаў праваслаўную Літургію ў Турцыі і распавёў пра яднанне каталікоў і праваслаўных

"Аднаўленне поўнай еднасці не азначае падпарадкаванне аднаго іншаму, ні паглынанне, але наадварот, прыняцце ўсіх дароў, якімі Пан адарыў кожнага".

30 лістапада 2014 г. пасля прыватнай Эўхарыстыі ў Папскім дыпламатычным прадстаўніцтве ў Стамбуле і сустрэчы з Вялікім муфтыем Турцыі Ісакам Халевам, Францішак накіраваўся ў царкву св. Георгія на тэрыторыі рэзідэнцыі Канстантынопальскага Патрыярхату, дзе прысутнічаў на Боскай літургіі, падчас якой звярнуўся з прамовай. Папа прызнаўся, што будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, неаднойчы прысутнічаў на літургіі праваслаўных супольнасцяў гэтага гораду, але назваў магчымасць адзначаць свята апостала Андрэя ў царкве Экуменічнага Патрыярхату асаблівай ласкай, якой Пан адарыў яго.

“Сустракацца, глядзець у аблічча адно аднаго, абменьвацца абдымкамі супакою, маліцца адно за аднаго – гэта ўсё мае сутнасна важнае вымярэнне на шляху да аднаўлення поўнага адзінства”, сказаў Пантыфік.

Іншым важным элементам гэтага шляху, ён назваў тэалагічны дыялог, падкрэсліўшы, што “сапраўдны дыялог – гэта заўсёды сустрэча паміж людзьмі з імем, абліччам, гісторыяй, а не толькі параўнанне ідэй”. Хрысціянскае пасланне распаўсюджваецца дзякуючы асобам, якія будучы закаханымі ў Хрыста, не могуць не дзеляцца Ім з радасцю, якая выплывае ад адчування сябе ўмілаванымі і збаўленымі. Гэта пацвярджае прыклад св. Андрэя, які падзяліўся радасцю сустрэчы з Хрыстом са сваім братам Сымонам, сказаў Папа.

Гаворачы пра развіццё экуменічных адносін паміж католікамі і праваслаўнымі, Францішак падкрэсліў, што “аднаўленне поўнай еднасці не азначае падпарадкаванне аднаго іншаму, ні паглынанне, але наадварот, прыняцце ўсіх дароў, якімі Пан адарыў кожнага, каб паказаць усяму свету вялікую таямніцу збаўлення”. Для дасягнення адзінства “Каталіцкі Касцёл не мае намеру накладаць ніякіх іншых умоваў, акрамя вызнання супольнай веры”, падкрэсліў Пантыфік.

Святы Айцец заклікаў кіраўніка Экуменічнага Патрыярхату супольна адказваць на глабальныя праблемы беднасці, войнаў і канфліктаў, нявер’я сярод моладзі.

Пасля літургіі Францішак і Барталамей І накіраваліся на другі паверх патраярхальнага палацу для ўдзялення супольнага благаслаўлення вернікам і ПАДПІСАЛІ ЭКУМЕНІЧНУЮ ДЭКЛАРАЦЫЮ >>>

radiovaticana.va

Last modified onПанядзелак, 01 Снежань 2014 14:53
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць