RUS
†Бог любит тебя таким, какой ты есть! †Христос добровольно пошел на крест за твои грехи †Смерть побеждена! †Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес! †Дьявол не может сделать ад привлекательным, поэтому он делает привлекательной дорогу туда

Папа: идти за Христом только ради любви

Іншай прычынай па якой многія ідуць за Езусам, на думку Пантыфіка, з’яўляецца прага ўлады.

У Касцёле ёсць людзі, якія ідуць за Езусам па прычыне славалюбства, прагі ўлады або грошай, таму няхай Пан нас адорыць ласкай ісці за Ім толькі дзеля любові – так папа Францішак маліўся падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 5 мая 2014 г. Каментуючы евангельскі фрагмент, у якім Езус папракаў людзей за тое, што шукалі Яго бо насыціліся пасля памнажэння хлябоў і рыбаў, Папа заклікаў вернікаў задацца пытаннем: ці мы шукаем Пана з любові або дзеля пэўнай уласнай карысці?

На думку Святога Айца існуе тры спосабы паводзінаў, якія не адпавядаюць сапраўднаму пошуку Бога і Яго наследаванню. Першы з іх – славалюбства. Гэта загана асабліва праяўляецца ў тых, якія даюць ахвяру і посцяць, дзеля таго, каб іншыя бачылі. Пантыфік назваў такіх людзей “паўлінамі” і падкрэсліў, што Езус заклікаў не рабіць так. “Славалюбства небяспечнае, таму што дазваляе лёгка слізгануць у пыху, ганарыстасць і ўсё заканчваецца тут. Я задаю сабе пытанне: я, якім чынам іду за Езусам? Ці раблю добрыя справы патаемна або мне падабаецца быць навідавоку?”, - спытаў сябе Папа.

“Слабалюбівы пастыр не прыносіць дабра народу Божаму”: ён можа быць святаром ці біскупам, але “не ідзе за Езусам”, калі яму падабаецца “славалюбства”, лічыць Святы Айцец. Іншай прычынай па якой многія ідуць за Езусам, на думку Пантыфіка, з’яўляецца прага ўлады. Ён адзначыў, што некаторыя ў Касцёле імкнуцца да ўлады нават несвядома. Такой спакусе паддаваліся і вучні Хрыста – Ян і Якуб, якія прасілі ў Езуса прывілею быць першымі ў Валадарстве Нябесным.

Францішак заклікаў вернікаў спытаць сябе: ці збіраюся ісці за Хрыстом аж да Крыжа ці выкарыстоўваю Касцёл, хрысціянскую супольнасць, парафію, дыяцэзію, каб мець крыху улады? Папа адзначыў, што таксама і грошы могуць быць прычынай наследвання Пана. Гэта спакуса існавала ад самага пачатку – зарабіць на парафіі, дыяцэзіі, хрысціянскай супольнасці, шпіталі ці калегіуме, лічыць Пантыфік і прывёў у прыклад евангельскіх Сымона, Ананія і Сафіру.

Францішак заклікаў прасіць у Бога аб ласцы, каб ісці за Ім толькі з чыстымі намерамі, толькі дзеля любові: без славалюбства, без прагі ўлады або грошай.

Ватыканскае радыё

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить