RUS
†Бог любит тебя таким, какой ты есть! †Христос добровольно пошел на крест за твои грехи †Смерть побеждена! †Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес! †Дьявол не может сделать ад привлекательным, поэтому он делает привлекательной дорогу туда

Новый формат: Библейская школа в Новогрудке приглашает на встречу

Одного чтения мало. На пути к зрелости в вере необходимы отношения с другими людьми

Біблійная школа ў Навагрудку распачынае новы фармат. Пачынаючы з чарговай сустрэчы, якая адбудзецца 28-30 мая, Біблійная школа “Профэтас” у Навагрудку распачынае новы, больш даступны фармат навучання. Цяпер навучанне будзе сумяшчаць у сабе больш дакладную працу па зместу Бібліі, паралельна вывучаючы Стары і Новы Запавет, засяроджваючыся на характарыстыцы паасобных Біблійных кніг абодвух запаветаў. Дадаецца таксама адна гадзіна для вывучэння старажытных біблійных моваў, дзеля агульнай арыентацыі ў арыгінальных тэкстах.

Таксама дадаецца адна гадзіна ўступу (інтрадукцыі) ў Біблію, для людзей, якія толькі пачынаюць знаёмства з Божым Словам. Таксама, як і ў папярэдніх сустрэчах, захоўваецца праца ў групах і экзэгезіс (тлумачэнне і разуменне) Божага Слова, Святая Імша, Адарыцыя Найсвяцейшага Сакраманту і вячэрнія таварыскія сустрэчы і праграма асабістага чытання Бібліі на кожны дзень.

Біблійная школа ў Навагрудку - гэта падставовы курс, які ўводзіць слухачоў у пазнанне і разуменне тэкстаў Старога і Новага Запавету. На працягу ўсяго года, раз у месяц, кожны можа знайсці адказы на найбольш актуальныя пытанні звязаныя з Бібліяй, з гісторыяй яе паўстання, а таксама з пасланнем, якое нясе ў сабе Божае Слова для сучаснасці.

У занятках могуць удзельнічаць кожная паўналетняя асоба. Запрашаюцца на гэтыя сустрэчы і лідары Евангелізацыйных груп, аніматараў біблійных сустрэч, якія дапамагаць на месцах сваім душпастырам, а таксама ўсе, хто шукае разумення таго, якое вялікае значэнне ў жыцці кожнага мае Божае Слова.

Мэтай біблійнай школы “Прафэтос”, з’яўляецца не толькі пазнанне зместу, пасылу і асноўных праўдаў хрысціянскай навукі, але таксама падтрымка тых, хто хоча лепш ведаць Божае Слова і на ім будаваць сваё ўласнае жыцццё. Біблійная школа гэта таксама стварэнне духоўнай і малітоўнай супольнасці, магчымасць падзяліцца досведам, наладжвання адносін і сяброўства, матываванне да служэння пры парафіях, падтрымка сваіх душпастыраў у іх Евангелізацыйных ініцыятывах.

Біблійная школа дзейнічае не толькі дзеля таго, каб людзі чыталі Біблію, бо самога чытання замала. Галоўная мэта – суправаджэнне на шляху да сталасці веры, якая абапіраецца на асобе Езуса Хрыста - цэнтры усяго Пісання. Гэта немагчыма дасягнуць без адносін з іншымі людзьмі (сацыяльнае вымярэнне веры, Касцёл гэта супольнасць) і без прафесійнага суправаджэння па асноўнаму пасылу Святога Пісання з дасведчанымі выкладчыкамі-біблістамі.

- Мы верым і маем досвед таго, што Бог асаблівым чынам дзейнічае там, дзе людзі збіраюцца ў імя Езуса. У кантэксце паглыбленага вывучэння Божага Слова, варта ўзгадаць словы папы Францішка: “Адносіны паміж Уваскрослым, супольнасцю вернікаў і Святым Пісаннем з’яўляецца экстрэмальна жыццядзейснай для нашай тоеснасці. Без Госпада, які нас уводзіць, немагчыма разуменне глыбіні Божага Слова. Гэта дзейнічае таксама і ў другі бок: без Святога Пісання, падзеі, якія вынікаюць з Місіі Езуса і Яго Касцёла ў свеце з’яўляюцца немагчымымі для разумення і інтэрпрэтацыі. Таму слушна св. Геранім напісаў: "Няведанне Слова Божага з’яўляецца няведаннем Хрыста”, - гавораць арганізатары.

Заняткі адбываюцца раз у месяц пры касцёле св. Міхала Арханёла ў г. Навагрудак (Гродзенская вобласць), пры былым кляштары айцоў Дамініканцаў, па вул. Савецкая 2.

Запісацца на біблійныя сустрэчы можна па нумары: +375447719983 (Марына) або даслаць запыт на электронную скрыню: nowogrudec@gmail.com

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить