Папа отказался от усиленной охраны на Святой Земле
- Автор katolik-gomel.by
- Опубликовано в Церковь
- Добавить комментарий
Святы Айцец адмовіўся ад узмоцненых мер па сваёй ахове падчас маючай адбыцца пілігрымкі ў Святую Зямлю.
Падчас падарожжа не будзе выкарыстоўвацца куленепрабівальны аўтамабіль. Пантыфік папрасіў адкрыты папамабіль і звычайную машыну. Ён наведае на наступным тыдні Іарданію, палестынскія тэрыторыі і Ізраіль. Падчас пілігрымкі Святы Айцец звернецца ў агульнай складанасці з 14-ю прамовамі. Усе яны прагучаць па-італьнску. У перакладзе вернікі пачуюць толькі сінтэз папскіх зваротаў.
Новаўвядзеннем будзе перанясенне часу прывітальных прамоў прадстаўнікоў мясцовых Касцёлаў і ўладаў. Звычана яны гучалі перад пачаткам набажэнстваў. Падчас цяперашняга візіту гэта будзе адбывацца пасля іх заканчэння. Францішак пажадаў увесці новую традыцыю ў арганізацыю папскіх падарожжаў. З гэтага часу ў кожным з іх будзе прымаць удзел адзін з “простых” ватыканскіх супрацоўнікаў. У пілігрымку ў Святую Зямлю з Папам паедзе Паўла Піётта, які працуе ў прыватным сховішчы Святога Айца.
Да падарожжа выпушчаны спецыяльны памятны медаль, на якім адлюстраваны момант сустрэчы папы Паўла VI і Патрыярха Афінагора 50 гадоў таму ў Іерусаліме і іх братэрскія абдымкі. Медаль атрымаюць тры кіраўнікі дзяржаў і Патрыярхі, з якімі сустрэнецца падчас падарожжа Пантыфік.
Сімвалічнай падзеяй з удзелам папы Францішка стане ўрачыстасць Паршай св. Камуніі падчас св. Імшы ў Амане, падчас якой упершыню ў сваім жыцці Езуса Эўхарыстычнага прымуць 1400 іарданскіх дзяцей.