RUS
†Бог любит тебя таким, какой ты есть! †Христос добровольно пошел на крест за твои грехи †Смерть побеждена! †Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес! †Дьявол не может сделать ад привлекательным, поэтому он делает привлекательной дорогу туда

Папа встретился с главой Англиканской Церкви

16 чэрвеня 2014 г. папа Францішак сустрэўся з кіраўніком Англіканскай Царквы, архіепіскапам Джасцінам Уэлбі, які прыбыў у Рым з трохдзённым візітам.

Пасля кароткай прыватнай размовы і прадстаўлення дэлегацый, Святы Айцец звярнуўся да гасцей з прамовай, у якой адзначыў, што моліцца ў інтэнцыі ўмацавання сяброўскіх адносін і супольных намаганняў на карысць прымірэння і адзінтва паміж усімі веруючымі ў Хрыста. “Здаецца, што таксама і ў нас Пан пытаецца: “Пра што вы разважалі ў дарозе?”. Калі Езус задаў гэта пытанне сваім вучням, яны маўчалі, адчуваючы сорам, бо разважалі паміж сабою, хто большы. Таксама і мы адчуваем сябе разгубленымі па прычыне дыстанцыі, якая існуе паміж пакліканнем Пана і нашым бедным адказам. Перад Яго міласэрным позіркам не можам рабіць выгляд, што наш падзел – гэта не скандал, не перашкода абвяшчэнню Евангелля збаўлення свету. Наш зрок не рэдка затуманены цяжарам гісторыі нашых падзелаў, а наша воля не заўсёды свабодная ад чалавечых амбіцый, якія часам суправаджаюць наша жаданне абвяшчаць Евангелле, паводле запавету Пана”, - сказаў Папа.

Поўнае адзінства, сказаў Святы Айцец, можа падавацца далёкім, але імкненне да яго павінна кіраваць кожным крокам экуменічнага шляху. Папа нагадаў пра супольныя карані веры католікаў і англіканаў і шматлікіх святых, якія сведчаць пра гэта. Ён прывёў прыклад місіянераў, якія па ініцыятыве папы Грыгорыя Вялікага прынеслі Евангелле ў Англію, “даўшы пачатак гісторыі веры і святасці, якой затым карысталіся многія іншыя еўрапейскія народы”.

Святы Айцец падзякаваў архіепіскапу Уэлбі за ўклад у барацьбу з гандлем людзьмі і рабствам, і нагадаў пра важнасць супрацоўніцтва ў гэтай сферы. “Як вучні, адпраўленыя лячыць паранены свет, падзякуем Богу за тое, што зрабіў нас здольнымі з настойлівасцю і рашучасцю даць супольны адказ гэтай вялікай язве”, - сказаў Пантыфік. Купить уникальный препарат дапоксетин можно тут и получить скидку и бесплатную доставку На заканчэнне сустрэчы яе ўдзельнікі накіраваліся ў капліцу Урбана VIII на супольную малітву.

Ватыканскае радыё

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить