RUS
†Бог любит тебя таким, какой ты есть! †Христос добровольно пошел на крест за твои грехи †Смерть побеждена! †Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес! †Дьявол не может сделать ад привлекательным, поэтому он делает привлекательной дорогу туда

Бенедикт XVI следит за политикой и хорошо себя чувствует

Бэнэдыкт XVI уважліва сочыць за палітычнай сітуацыяй у Германіі і добра ў ёй арыентуецца, расказаў журналістам прэм’ер-міністр Баварыі Хорст Зеехофер.

23 чэрвеня 2014 г. нямецкі палітык быў прыняты на аўдыенцыі папам Францішкам, пасля чаго наведаў Папу на пенсіі, які пражывае у былым ватыканскім кляштары “Mater Ecclesiae”. Гэта была іх першая сустрэча пасля лютага 2013 г. Размаўляючы пра апошнія палітычныя падзеі, Бэнэдыкт XVI заўважыў, што нямецкія хрысціянскія дэмакраты выгралі выбары ў верасні мінулага году, але сёлета не змаглі паказаць такі ж вынік на выбарах у Еўрапейскі Парламент, распавёў Хорст Зеехофер журналістам.

Паводле баварскага прэм’ера, Пантыфік на пенсіі не збіраецца пакідаць Ватыкан і цалкам перакананы ў правільнасці свайго рашэння адмовіцца ад пасады Біскупа Рыма. Зеехофер не хаваў вялікага ўражання, якое на яго зрабіла інтэлектуальная свядомасць Бэнэдыкта XVI. Яго стан здароўя, на думку палітыка, вельмі добры для чалавека, які мае ўжо 87 гадоў. Папа на пенсіі не згубіў свайго пачуцця гумару, сказаў ён.

Ватыканскае радыё

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить