RUS
†Бог любит тебя таким, какой ты есть! †Христос добровольно пошел на крест за твои грехи †Смерть побеждена! †Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес! †Дьявол не может сделать ад привлекательным, поэтому он делает привлекательной дорогу туда

Папа призвал к молитве за жертв вируса Эбола

Папа Францішак звярнуўся да вернікаў у сувязі с сітуацыяй у Іраку, Палестыне і Ізраіле і заклікаў маліцца за ахвяраў віруса Эбола.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 10 жніўня 2014 г. Пантыфік нагадаў пра тысячы іракцаў, сярод якіх шмат хрысціян, вымушаных пакінуць свае дамы, пра дзяцей, якія гінуць ад голаду і смагі, уцякаючы ад насілля, пра жанчын і мужчын, падвергнутых гвалту і забойствам, разбурэннях дамоў, культурных, рэлігійных і гістарычных каштоўнасцяў. “Усё гэта цяжка зневажае Бога і чалавецтва. Насілле не можа здзейсняцца ў імя Бога. Войны не могуць весціся ў імя Бога!”, - сказаў Папа.

Пантыфік падзякаваў тым, хто аказвае дапамогу ахвярам канфлікту ў Іраку, выказаў спадзяванне на хуткае прыняцце палітычнага рашэння, на міжнародным і мясцовым узроўні, якое дапаможа спыніць злачынствы і аднавіць панаванне закона. Святы Айцец нагадаў, што прызначыў свайго спецыяльнага пасланніка, кардынала Фернанда Філоні, які 11 жніўня 2014 г. выляціць у Ірак.

Папа заклікаў маліцца аб спыненні канфлікту і міры паміж Ізраілем і Палестынам і ахвяраў эпідэміі віруса Эбола. “Памолімся таксама за ахвяраў віруса Эбола і тых, хто змагаецца, каб спыніць яго”, - сказаў ён.

radiovaticana.va

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить