RUS
†Бог любит тебя таким, какой ты есть! †Христос добровольно пошел на крест за твои грехи †Смерть побеждена! †Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес! †Дьявол не может сделать ад привлекательным, поэтому он делает привлекательной дорогу туда

Папа: видеть в бедных облик Иисуса

Папа Францішак прывітаў удзельнікаў дабрачыннай ініцыятывы “Más por Menos”, падчас якой мільёны аргентынскіх католікаў штогадова збіраюць ахвяраванні на патрэбы самых бедных катэгорый насельніцтва краіны.

Сёлета ініцыятыва пройдзе пад дэвізам “Дзякуй за тваю дапамогу”. У пасланні скіраваным за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна Святы Айцец заклікаў аргентынскіх католікаў “перажыць з простымі і канкрэтнымі жэстамі, з шчодрасцю і без прывязанасці да матэрыяльных дабротаў, заклік Езуса быць соллю зямлі і святлом свету, праз сведчанне веры, братэрскай любові, салідарнасці і дзялення з самымі патрабуючымі, бачачы ў іх аблічча Хрыста”.

Папа папрасіў сваіх землякоў не пераставаць маліцца за яго і ягонае служэнне Касцёлу, і ў той жа час, даверыў заступніцтву Маці Божай з Лухан, апякунцы аргентынскага народа, плёны дабрачыннай ініцыятывы і ўсіх, хто ў ёй прыме ўдзел.

Агульнанацыянальны збор ахвяраванняў на патрэбы бедных праводзіцца Каталіцкім Касцёлам у Аргентыне штогадова. Звычайна, падчас акцыі, збіраецца некалькі мільярдаў еўра, якія выкарыстоўваюцца на пабудову дамоў і грамадскіх сталовых, падтрымку мікрапрадпрыемстваў і адрасную дапамогу патрабуючым.

radiovaticana.va

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить