RUS
†Бог любит тебя таким, какой ты есть! †Христос добровольно пошел на крест за твои грехи †Смерть побеждена! †Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес! †Дьявол не может сделать ад привлекательным, поэтому он делает привлекательной дорогу туда

В Киеве освятили крест в память Небесной сотни

У 23-юю гадавіну Незалежнасці Украіны Вярхоўны архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук, кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, побач з міжканфесійным храмам Святога Мікалая Цудатворцы, што знаходзіцца каля Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Украіны, асвяціў крыж у памяць Герояў Нябесчнай сотні.

«Гэты Крыж — сказаў іерарх, — мы асвяцілі ў знак славы Нябеснай сотні. Бо Нябесная сотня перамагла сваёй смерцю. І такая сотня на сённяшні дзень ужо не адна. Наша моладзь, студэнты, якія аддалі сваё жыццё, гэтым актам самаахяры перамаглі ворага».

«Няхай іхняя ахвяра ў Дзень Незалежнасці будзе заклікам да прымірэння, каб мы ўмелі абняць адзін аднаго, перайсці праз усе перашкоды і падзелы, якія перашкаджаюць нам будаваць адзінае кансалідуючае грамадства. Першымі ахвярамі былі сыны армянскага і беларускага народаў. Няхай сёння заклік Нябеснай сотні будзе заклікам нашага ўнутранага ўкраінскага адзінства. І няхай гэты заклік будзе таксама заклікам да свабоды, бо, каб аддаць жыццё за Радзіму, трэба быць свабоднымі», — падкрэсліў Вярхоўны архіепіскап.

У асвячэнні Крыжа Героям Нябеснай сотні прынялі ўдзел прадстаўнікі розных канфесій, вядомыя ўкраінскія пісьменнікі, паэты, студэнты і выкладчыкі, грамадскія актывісты і прадстаўнікі ўлады.

catholic.by

Последнее изменениеПонедельник, 25 августа 2014 15:05
Добавить комментарий

Защитный код
Обновить