RUS
†Бог любит тебя таким, какой ты есть! †Христос добровольно пошел на крест за твои грехи †Смерть побеждена! †Самый прямой путь к спасению - не осуждай! †Иисус ищет и ждет тебя! †Христос воскрес! †Дьявол не может сделать ад привлекательным, поэтому он делает привлекательной дорогу туда

Папа посетит Европарламент

Папа Францішак прыняў запрашэнне наведаць Еўрапейскі парламент і звярнуцца да яго дэпутатаў з прамовай.

Падарожжа Святога Айца ў Страсбург адбудзецца 25 лістапада 2014 г., паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Візіт у Еўрапейскі парламент будзе ўключаны ў кантэкст бліжэйшых падарожжаў Святога Айца: у мемарыял ахвярам І Сусветнай вайны, у італьянскай Рэдзіпулье 13 верасня і ў Албанію, 21 верасня. Падчас гэтых візітаў Пантыфік нагадае пра катастрафічныя наступствы войнаў і важнасць міжнароднага і міжкультурнага супрацоўніцтва на кантыненце. Да ўсяго гэта далучыцца візіт у Страсбург, лейтматывам якога павінна стаць тэма хрысціянскіх каштоўнасцяў у сучаснай Еўропе.

Запрашэнне наведаць заканадаўчы орган Еўрасаюза папа Францішак атрымаў 11 кастрычніка 2013 г. падчас афіцыйнага візіту ў Ватыкан яго старшыні, Марціна Шульца.

radiovaticana.va

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить