BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Наши христианские будни

More
10 years 4 months ago #5864 от marija
marija replied the topic: Наши христианские будни
Добрый день всем.Совсем нет времени заходить на форум. Но хочу поделиться интересным событием, которое произошло.В Беларусь привозили из Патры крест св.Андрея. Вчера мы с родителями специально поехали в это город и посетили церковь, в которой хранится не только крест, но еще и его мощи.Впечатлений от посещения много.Внутри, конечно, мы не фотографировали, но так хотелось показать форумчанам какая мозаика на стенах и как расписано красиво внутри.А какого Духа получили мы, от возможности поклониться веками намоленой святыне, невозможно все передать словами.Сделали фотографии только самой церкви с нескольких сторон, конечно, все величие изображения передать не могут.

скупой платит дважды, тупой платит трижды, лох платит постоянно.
Вложения:
The following user(s) said Thank You: Pavel

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
10 years 1 week ago #6126 от Pavel
Pavel replied the topic: Наши христианские будни
Съездил в Чернигов, зашел на Мессу в костел, вот фото.


Attachment DSC00004.JPG not found




На службе было около 100 человек, много детей


Attachment DSC00001.JPG not found






Еще у них есть прекрасная традиция после службы собираться в кафе приходского дома, пить чай и общаться:



Люби - и делай что хочешь!
Вложения:

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
9 years 11 months ago #6161 от Ewgienka
Ewgienka replied the topic: Наши христианские будни
Мой отчёт о поездке :silly: Пишу для 3 Ордена,поэтому по-белорусски.Первая часть.
14 траўня быу вельмі прыгожы вечар.Цёплае веснавое сонца палівала горад сваім цяплом.Сястра Цэцылія прыйшла на вакзал за гадзіну да адыходу цягніка,і цяпер сядзела на лавачцы,і глядзела на рэйкі,якія беглі кудысьці у далечынь.Размовы з матуляй,благаслаўленне пробашча,усьмешка сяброўкі на развітанне-усё гэта засталося дзесьці там, за яе спінаю.Цяпер існавалі толькі 2 заплечнікі-адзін у рэчы адзін у самалёт, дарога і чаканне чагосьці там,наперадзе.Калі яна палезла у заплечнік каб праверыць наяўнасць пашпарту,позірк яе трапіў на батарэйкі да фотааппарату.
-"Вось халера!"-падумала я,бо сястры Цэцыліі апрача сябе я ня ведаю,так што гэта была сапраўды я,мне гэта не прыснілася:-)-"Батарэйкі узяла-аппарат забылася!" Ну забылася,ужо нічога не зробіш...Прыйшлося мне ехаць без яго...
У цягніку маёй суседкай была украінка,размаулялі мы з ёй даволі доўга,пілі гарбату...За тымі размовамі я нават не зауважыла,што пачынаецца апошняя ноч майго старога жыцця.Ноч прайшла і раніца уступіла у свае правы.У Менску я адразу пайшла купляць квіток у аэрапорт.
Яшчэ у Гомелі у мяне была велізарная праблема-не паспела паспавядацца.Купіўшы квіток вырашыла зазірнуць у Чырвоны Касцёл,думала можа там знайду якога ксяндза.Знайшла,але выспавядацца не атрымалася,ён сказау,што ужо сёмая гадзіна і паляцеў служыць Імшу.Ну ладна,думаю, Бог не хоча смерці грэшніцы з мінулай споведзі 2 тыдні прайшло, можа у Ірландыі атрымаецца(Так яно і сталася потым).У аэрапорт мы ехалі з масквічом па дарозе размаулялі пра нашу Радзіму.На месцы, з Божай дапамогай, мы знайшлі што дзе і куды і паляцелі...

Solo Dios basta.santa Tereza de Ávila
The following user(s) said Thank You: Pavel, Olga

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
9 years 10 months ago - 9 years 10 months ago #6167 от Ewgienka
Ewgienka replied the topic: Наши христианские будни
Ляцець у самалёце было цікава,тым больш,што я ляцела першы раз.Зямля з неба,маленькая-маленькая.Вельмі падобная да тапаграфічнай мапы.Да Парыжу даляцелі мы спакойна.Шарль дэ Голь-гэта,на маю думку,жудаснае месца.Да некаторых тэрміналау трэба ехаць цягніком,да некаторых аутобусам.Да таго я яшчэ ні бум-бум па французску.Нам пашанцавала,цягнік не спатрэбіўся.дык вось у Парыжы мы трохі паспрачаліся,дзякуй Богу,што трохі.Не маглі вырашыць куды ісці.Нарэшце разабраліся,з ласкі Божай,прыехалі аўтобусам на патрэбны тэрмінал і сядзелі там трохі часу.Сядзелі і я глядзела на людзей.На што я звярнула увагу,усе яны апранаюцца так,як зручна.Неяк вельмі натуральна у іх гэта выходзіць.У самалёце на Дублін,вясёёёлая сцюардэсса вучыла мяне вымаўляць Thank you ,з языком між зубамі,як гэта мае вымаўляцца правільна За месяц навучылася.
Нарэшце сталася.Мы ішлі ад самалёту,па Ірландскай зямлі.Неба было вялізнае.Я нарэшце паверыла у тое,што гэта прауда,што мы прыляцелі.Практычная Марыя Дамініка адразу пачала цікавіцца дзе можна забраць нашыя рэчы.Потым неяк прайшлі пашпартны кантроль,дзе пыталіся пра усё,нават мы паказвалі квіткі дамоў і запрашэнне,забралі нашыя рэчы.І вось за маленькай агароджай ужо стаяць сястра Наташа,ды сястра Ніф-магістрыня навіцыяту.Я не знайшла нічога лепшага як пралезці у дзірку у агароджы-так жа хутчэй:-)Прывіталіся,забралі машыну і паехалі да-дому.

Калі мы ехалі,я адчула,што вельмі хачу спаць.Але гэта не перашкаджала мне разглядаць наваколле.Калі б забыцца пра тое,што мы ляцелі некалькі гадзін і каб не нейкія дзівосныя каляровыя кусты-я б падумала,што мы едзем па нашай роднай краіне.А мяне напужалі,што у Ірландыі увесь час холадна ды мокра.

Тэатр,як казалі нашыя продкі,пачынаецца з гардэробнай,а кляштар св.Кацярыны Сыенскай,як высветлілася,пачынаецца з кухні.:-)Уся супольнасць выйшла да нас на спатканне,акрамя тых,хто вартаваў Пана.Як мы потым даведаліся,Ён выстаўлены на Алтары ад ранішняй Імшы да канца Нешпараў,і сёстры змяняюцца на Варце кожную гадзіну.Дык вось,мы віталіся з кожнай сястрой,казалі свае імёны...Канешне,я адразу усіх не запомніла.Каб прывітацца з некаторымі сёстрамі-спатрэбілася станавіцца на калені,бо я завысокая:-)Усе былі такія радасныя,што мы ,што яны:-)І нарэшце мы пайшлі вітацца з Гаспадаром... А потым пачалося:настаяцелька загадала хуценька паесці,потым адразу спаць і не на заўтра не падымацца да Імшы...Адразу пасля вячэры мы трапілі у рукі сястры Ніф і пачалі засвойваць просты манасскі элементар.Першым правілам было ня быць галоднай. Гэта мне вельмі спадабалася,таму што вельмі мудра,і св.Тэрэса пісала нешта падобнае.Там створаныя усе умовы каб адна адной не перашкаджалі,і сястры Цэцыліі давялося навучыцца не пляскаць дзвярыма,ціха адсоўваць крэсла і г.д.
Пасля усіх інструкцый і прасавання кашулі на заўтра,прыйшла Цішыня.Ёй не перашкодзіў нават салавейка,які спяваў у садзе. А раніцай:Боммм Боммм...-вось ён знакаміты звон,які шмат вякоў падымае мніхаў і мнішак з ложка,нагадвае пра Божую прысутнасць,ды кліча ў капліцу на малітву.Спрадвеку браты і сёстры розных ордэнаў клічуць голас звону-голасам Божым і стараюцца яму падпарадкоўвацца.

А можа так?Вось ён,Голас,які кліча на пустыні:"Прастуйце сцежкі Пану,падрыхтуйце дарогі Яму" Як бы там не было,а у першую раніцу нам было сказана спаць да Імшы.Імша а палове на 9,звон у 6.25 і паспрабуй тут спаць:-)Ну добра,неяк правалялася да 7.30,ці да 8-ужо не памятаю.І пачалося новае жыццё.:-)У нас былі свае месцы у хоры і ў рэфекторыі,месца у кляштары,дзе ядуць.Пасля Імшы у нас была дооооўгая экскурсія па кляштары.Новая Сіена-кляштар,дзе мы былі,цалкам новы,але у ім засталося шмат рэчаў,са старой Сіены.(Наконт 2 Сіенаў можна прачытаць у блогу сясцёр,альбо злавіць мяне,і я распавяду,бо гэта доўгая гісторыя)Напрыклад 2 вельмі старых вялізных гадзінніка,адзін з іх яшчэ ідзе і не проста ідзе,а яшчэ і б'е на ўвесь кляштар.Наша сястра ДамінікаOP усьміхаецца,кажа-гэта мой.А яшчэ у адным з пакояў для размоў з гасцямі стаіць Крэсла.Так,менавіта з вялікай літары.На Ім прыёрша прымае у сясцёр шлюбы.Яно драўлянае,упрыгожанае разьбою,там нават наша сабака ёсць,з паходняй у пашчы.1864 год.Ох...Такая прыгажосць,што я не магу на яго забыцца...А бібліятэка...Карацей кажучы у мяне не стае словаў на такія рэчы...

Solo Dios basta.santa Tereza de Ávila
The following user(s) said Thank You: Pavel

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
9 years 9 months ago #6202 от Pavel
Pavel replied the topic: Наши христианские будни
Побывал в курортном поселке Швянтойи на берегу Балтийского моря в Литве. Здесь одна из главных достопримечательностей - костёл Пресвятой девы Марии Звезды Морей, построенный в начале 2000-х на месте прежней деревянной католической церкви.





Такой, можно сказать, храм будущего, построенный и оформленный в модернистском духе. Само здание - как нос корабля. Алтарь - в форме лодки. Алтарная икона и иконы Крестного пути - тоже модернистские.






Кстати, даже по будням на Мессе костел был почти полон.





И наравне с маяком костел виден с моря


Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
9 years 6 months ago #6244 от Pavel
Pavel replied the topic: Наши христианские будни
Очень интересный он-лайн дневник белорусского католика Артема Ткачука, который уехал на миссию в Камерун помогать в обучении детей: naviny.by/rubrics/society/2014/10/17/ic_articles_116_187123/

Люби - и делай что хочешь!
The following user(s) said Thank You: Olga

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
9 years 6 months ago #6246 от Olga
Olga replied the topic: Наши христианские будни

Pavel wrote: Очень интересный он-лайн дневник белорусского католика Артема Ткачука, который уехал на миссию в Камерун помогать в обучении детей: naviny.by/rubrics/society/2014/10/17/ic_articles_116_187123/

Просто нет слов. С трудом верится, что это не сюжет американского фильма. Восхищаюсь такими людьми!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
9 years 5 months ago #6264 от Pavel
Pavel replied the topic: Наши христианские будни
Кто и как печет облатки в Беларуси? Интересный репортаж!



catholic.by/2/home/news/belarus/34-belar...23748-repartazh.html

Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
8 years 9 months ago - 8 years 9 months ago #6405 от Pavel
Pavel replied the topic: Наши христианские будни
Побывал в Витебске в относительно новом костеле Святого Духа. Ловите фото ))










Люби - и делай что хочешь!

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

More
7 years 2 months ago #6670 от administrator
administrator replied the topic: Наши христианские будни
«Молімся, каб Бог паслаў нам сястру з Беларусі»: як працуюць і чым жывуць манахіні з Дома міласэрнасці ў Гомелі?



Пяць сясцёр ордэна маці Тэрэзы ратуюць бяздомных цэлага горада. Шмат добрых фота! У бела-блакітным сары нас сустракае сястра Джулі Клэр. Шэсць гадоў таму яна прыехала сюды з далёкай Індыі. Усмешлівая манашка расказвае, што дагэтуль служыла ў Сібіры, Арменіі -- zviazda.by/be/news/20170217/1487350630-p...domnyh-celaga-gorada

Please Увайсці or Регистрация to join the conversation.

Модераторы: Pavelklerik007