BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Гомелі правядуць бясплатныя курсы па жэставай мове для глухіх дзяцей і іх бацькоў

Часта дзіця з «Краіны глухіх» адчувае ізаляцыю нават ва ўласнай сям'і, яго не разумеюць не толькі браты і сёстры, але і дарослыя.

Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас - Міласэрнасць» працягвае рэалізацыю праграмы па арганізацыі бясплатных заняткаў па вывучэнню жэставай мовы. Гэтыя заняткі прызначаныя для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху і адчуваюць цяжкасці ў зносінах з уласнымі дзецьмі.

Курсы распачнуцца з другой чвэрці ў школе №70 і будуць доўжыцца на працягу ўсяго навучальнага года. Разам з бацькамі навучаць будуць і дзяцей, развіваючы ў іх дробную маторыку.

- Больш за палову дзяцей з парушэннямі слыху маюць бацькоў, якія не валодаюць жэставай мовай і не ведаюць, як дапамагчы свайму дзіцяці. На жаль, па розных прычынах большасць бацькоў знаёмяцца з жэставай мовай, толькі калі дзіця пачынае наведваць дзіцячы сад або школу. А гэта значыць, што на працягу ўсяго ранняга дзяцінства дзіця адчувае востры недахоп інфармацыі і зносін, якія так неабходныя маленькаму чалавеку для развіцця. Часта дзіця з парушэннем слыху адчувае ізаляцыю нават ва ўласнай сям'і. Яго не разумеюць не толькі браты і сёстры, але і дарослыя члены сям'і. Бацькам, што вывучылі жэставую мову, дзеці змогуць лепш растлумачыць, што ў іх баліць, дзе яны хочуць вучыцца і ўсё, што так важна распавядаць сваім мамам і татам, - адзначылі ў БКМ «Карытас - Міласэрнасць», падкрэсліўшы, што будуць і далей развіваць праект.

Курсы бясплатныя, на іх могуць запісацца ўсе жадаючыя.

Last modified onАўторак, 22 Кастрычнік 2013 14:16
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць