BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Стаць святым можа кожны. Але як?

Гасподзь заклікаў нас не толькі называцца, але і быць дзецьмі Божымі. Стаць і быць святым! Здаецца, гэта немагчыма? Яшчэ як магчыма, і колькі таму ёсць прыкладаў! Святымі станавіліся гараджане і вяскоўцы, сужэнцы і ўдовы, маладыя людзі і нават дзеці.

Падчас гаміліі на ўрачыстасць Усіх святых пробашч гомельскага касцёла кс. Славамір Ласкоўскі не раз падкрэсліваў: мы сёння маем магчымасць быць у царкве менавіта дзякуючы малітвам святых.

- Мы атрымалі ад Бога велізарны дар не толькі ў выглядзе хросту, які адкрывае браму ў жыццё вечнае, але і ў любові Айца. Ты - сын ці дачка Бога! Шчаслівы, дабрашчасны той чалавек, які шукае Бога. А ты сёння шчаслівы?

Дабрашчасны чалавек, які хоча выконваць Волю Айца. Святы чалавек, калі прачынаецца, кладзе на палічку свае планы і кажа: Госпадзе, дай мне Твае планы. Гэта значыць шукаць Бога. Але многія шукаюць Яго для таго, каб Гасподзь дабраславіў нашы планы, нашы чаканні, ўяўленні аб жыцці. Калі мы па раніцах чытаем «Ойча наш», асабліва тыя, хто чытае гэтую малітву свядома, ужо робяць вялікі поспех. Мы кажам: хай будзе воля Твая, Айцец.

Святы - гэта не анёл, а святы грэшнік. Мы - людзі са сваімі слабасцямі і недахопамі пакліканы быць святымі, а гэта значыць, шукаць Волю Божую, а не сваю. Але паглядзіце, як нялёгка гэта атрымліваецца, як шмат барацьбы ў нашым жыцці. І дары Духа Святога, якія атрымліваем, менавіта для таго, каб з'явіліся людзі, якія жывуць для Бога. І жывуць радасна і шчасліва! Многія святыя - людзі, поўныя радасці, яны захапляліся спортам, музыкай, вандраваннямі.

Сёння Гомелю вельмі патрэбныя святыя. Святыя шлюбныя пары, святыя ўдовы і дзяўчаты, святыя дзеці, святыя лекары і настаўнікі, святыя токары і кіроўцы, святыя прыбіральніцы і будаўнікі. У манахаў сваё пакліканне да святасці, а ў свецкіх - сваё. Можна шукаць Бога паміж падрыхтоўкай ежы і праннем, на працы падчас будаўніцтва дома. І ўсе дзівяцца, што ёсць хтосьці, хто працуе якасна, на сумленне, не бярэ лішняга, робіць сваю справу з любоўю. Гэта ёсць святасць. І ўзнагарода таму вялікая на небе.

Удзельнічайце ў апытанцы: Ці магу я стаць святым?

Last modified onПятніца, 31 Кастрычнік 2014 22:13
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць