BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Навошта мы ходзім у пілігрымкі?

Час, праведзены ў пілігрымцы, грэе душу і умацоўвае веру.

Пытанне прагучала нечакана, хоць і было прадказальным: «Навошта ідзяце ў пілігрымку?» Сапраўды, чаму мы ідзем у пілігрымку і што гэта наогул такое? Паспрабую разабрацца.

Раней мне здавалася, што пілігрымы засталіся ў глыбокім мінулым, разам з рыцарамі і менестрэлямі. Але аднойчы ў прыватнай гутарцы пасля нядзельнай імшы я даведаўся пра тое, што і сёння можна адправіцца ў паломніцтва. Мы з жонкай высветлілі, калі будзе бліжэйшая пілігрымка і сталі рыхтуецца ў шлях.

Гэта аказалася пешае падарожжа з Гродна ў Рось, дзе знаходзіцца санктуарый Езуса Хрыста Журботнага. Успрымалася усё як прыгода, як магчымасць новых адчуванняў і ўражанняў. Мелася быць даехаць да Гродна, а адтуль два дні ісці пешшу ў Рось. Далей я буду пісаць ад сябе, бо мая жонка адправілася пешшу, а я (па патрабаванні лекара) паехаў у Рось на аўтобусе. Аднак гэта не значыць, што мне няма чаго распавесці.

Магчыма, упершыню за доўгі час я апынуўся адзін, побач не было ніводнага знаёмага, і з'явіўся час азірнуцца, паглядзець унутр сябе. Тады я зразумеў, што Бог не дарма паклікаў мяне ў гэты шлях. Калі ў Росі мы сустрэліся з жонкай, яна, вядома, выглядала стомленай, але ў вачах была радасць. Мы гаварылі цэлы вечар, дзелячыся ўражаннямі, і прыйшлі да разумення, што пілігрымка - гэта перш за ўсё магчымасць прысвяціць увесь свой час Богу, пакінуўшы справы і клопаты на потым, а тут і цяпер ты і ЁН, вы ідзяце побач і можаце гаварыць, гаварыць і слухаць. З мяне не вельмі добры апавядальнік, але я скажу, што час, праведзены ў пілігрымцы, грэе душу і умацоўвае веру.

ЧЫТАЙЦЕ ПА ТЭМЕ: Тысячы вернікаў пакланіліся Будслаўскай іконе Божай Маці - ФОТА, ВІДЭА >>>

Last modified onПанядзелак, 08 Верасень 2014 20:56
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць