Папа прыняў у Ватыкане чэмпіёнаў свету па футболе
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Францішак
- Add new comment
Францішак: будзьце адказныя за моладзь, якая бярэ з вас прыклад.
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі 14 лістапада 2016 г. членаў зборнай каманды Германіі па футболе. Чэмпіёны свету прыбылі ў Рым з нагоды таварыскага матчу са зборнай Італіі. Сустрэча з Пантыфікам прайшла ў Апостальскім палацы.
У сваім кароткім прывітанні Папа прызнаўся, што чуў аб камандным духу нямецкай зборнай, як сакрэце яе перамогаў. “Таму слова “Mannschaft” стала агульнаўжыванай назвай вашай каманды. Сапраўды, спорт патрабуе не толькі строгай дысцыпліны і асабістай самаахвярнасці, але і павагі да бліжняга і каманднага духу. Гэта вядзе вас да поспеху як “Mannschaft”, і ў той жа час, да прызнання адказнасці, якая выходзіць за межы футбольнага поля, асабліва ў адносінах да моладзі, якая часта бярэ з вас прыклад”, - сказаў Папа.
Святы Айцец падзякаваў зборнай Германіі за падтрымку шматлікіх дабрачынных і сацыяльна важных ініцыятыў, сярод якіх праект “Sternsinger” (Спевакі зоркі), накіраваны на дапамогу дзецям з бедных краін.
“Гэта ініцыятыва дэманструе, наколькі разам магчыма пераўзыйсці бар’еры, якія здаюцца непераадольнымі і абцяжарваюць жыццё найбольш патрабуючых і абяздоленых людзей. Таксама і такім чынам вы спрыяеце будаванню больш справядлівага і салідарнага грамадства”, - падкрэсліў Папа.
На заканчэнне аўдыенцыі Пантыфік пажадаў нямецкім спартсменам поспехаў у іх спартыўнай і сацыяльнай дзейнасці і папрасіў маліцца за яго.
Related items
- Дыскатэкай на ўсю вуліцу адзначаюць на Гродзеншчыне... Першую Камунію ў дзяцей
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын