Папа: радасць Бога - ў прабачэнні
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Францішак накіраваў пасланне да Сусветнага дня моладзі.
Даверыць жыццё Божай Міласэрнасці і прасіць аб ёй усім сэрцам заклікаў папа Францішак у пасланні на Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у 2016 годзе ў Кракаве. У дакуменце апублікаваным 28 верасня 2015 г. Пантыфік заахвоціў юнакоў і дзяўчат несці полымя міласэрнай любові Хрыста у штодзённае жыццё, здзейсняючы фізічныя і духоўныя акты міласэрнасці.
Святы Айцец заўважыў, што сусветны моладзевы форум у Кракаве будзе першым пасля кананізацыі яго заснавальніка – Яна Паўла ІІ. Акрамя таго, ён пройдзе ў рамках Юбілею Міласэрнасці.
Папа нагадаў, што міласэрнасць не з’яўляецца абстрактнай ідэяй, але канкрэтнай рэальнасцю, у якую ўключана прабачэнне. У Езусе ўсё кажа аб міласэрнасці. Ён сам з’яўляецца міласэрнасцю, а кароткі змест ўсяго Евангелля можна выразіць словамі: “радасць Бога – у прабачэнні”, перакананы Пантыфік.
Францішак заклікаў моладзь часцей прыступаць да сакрамэнту споведзі і ўзгадаў, што менавіта сустрэча са святаром у канфесіянале назаўсёды змяніла яго жыццё і паспрыяла навяртанню. Канфесіянал – гэта месца міласэрнасці, у якім можна патрапіць у абдымкі Бога, напісаў Папа.
Міласэрнасць – гэта не сентыментальнасць, падкрэсліў Святы Айцец і заклікаў юнакоў і дзяўчат практыкаваць яе у штодзённым жыцці. Божая Міласэрнасць – гэта “вельмі канкрэтная і патрабавальная жыццёвая праграма”, якая прадугледжвае справы, сярод якіх самая складаная, гэта прабачэнне тых, хто нас абразіў, хто прычыныў нам боль, хто з’яўляецца нашым ворагам.
Папа адзначыў, што міласэрнасць – гэта адзіны спосаб, каб перамагчы зло ў свеце. Справядлівасць неабходная, але яе недастаткова, таму яны павінны ісці разам, дадаў ён.
Сусветныя дні моладзі 2016 г. у трэці раз супадуць з Юбілейным годам у Каталіцкім Касцёле. У 1984 г. форум праходзіў у рамках Юбілею Адкуплення, а ў 2000 г. – у рамках Вялікага Юбілею Хрысціянства.
Related items
-  
					
										 Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-  
					
										 Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-  
					
										 Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму? Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-  
					
										 Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні
-  
					
										 «Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча «Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
 
     