Папа выдаў дакумент аб новых нормах «сужэнскага працэсу»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Яны ўступілі ў сілу з пачаткам у Касцёле Года Міласэрнасці.
Святы Айцец выдаў рэскрыпт, у якім нагадаў пра адмену ўсіх існуючых да гэтага часу нормаў вядзення “сужэнскага працэсу”, якія супярэчаць новым – прадстаўленым у Апостальскіх лістах “Mitis Iudex Dominus Iesus” і “Mitis et Misericors Iesus”, падпісаным 15 жніўня 2015 г. Новыя нормы адносна працэдуры прызнання несапраўднасці сужэнства ўвайшлі ў сілу з пачаткам Года Міласэрнасці, 8 снежня 2015 г.
“Сінод Біскупаў, які нядаўна закончыўся, выказаў моцны заклік да Касцёла, каб пахіліўся над сваімі самымі ўразлівымі дзецьмі, пазначанымі досведам параненай і страчанай любові, якім неабходна вярнуць давер і надзею”, - нагадаў Пантыфік.
“Нормы, які сёння ўваходзяць у сілу, менавіта пакліканы прадэманстраваць блізкасць Касцёла да параненых сем’яў, жадаючы, каб вялікая колькасць тых, хто перажывае драму распаду сужэнства была дасягнута аздараўляючай дзейнасцю Хрыста, праз касцёльныя структуры, з пажаданнем, каб яны адкрылі сябе ў якасці новых місіянераў міласэрнасці Бога да іншых братоў, на карысць інстытута сям’і”, - напісаў Святы Айцец.
Рэскрыпт складаецца з двух частак. У першай Святы Айцец нагадаў пра зацвярджэнне новых нормаў кананічнага права, якія тычацца “сужэнскага працэсу” і неабходнасці прытрымлівацца іх. У другой выкладзены некаторыя заўвагі адносна працы Трыбуналу Рымскай Роты. Адзін з пунктаў новага дакумента абвязвае гэту судовую ўстанову весці “сужэнскія працэсы” згодна з прынцыпам “евангельскай бескарыслівасці”. Тым не менш нагадваецца пра маральны абавязак вернікаў складаць ахвяру на карыць бедных.
Рэскрыпт выключае магчымасць абскарджвання рашэння Трыбуналу Рымскай Роты, пасля таго як адзін з бакоў заключыў новае кананічнае сужэнства, за выключэннем прадстаўлення доказаў несправядлівасці рашэння.
Related items
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах