Папа Рымскі наведае ААЭ па запрашэнні прынца Абу-Дабі
- Written by Katolik.life
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Францішак прыме ўдзел у міжрэлігійнай міжнароднай сустрэчы на тэму "Чалавечае братэрства"
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што падарожжа пройдзе па запрашэнні наследнага прынца Абу-Дабі, шэйха Мухамада ібн Зайда Аль Нахаяна, і мясцовага Касцёла.
Дэвізам пілігрымкі будуць словы св. Францішка Асізскага: “Учыні мяне, Пане, прыладай Твайго спакою”. Лагатып падарожжа ўяўляе сабой выяву голуба міру з аліўкавай галінкай. Контур птушкі жоўты – колеру ватыканскага сцяга, а частка крыла – колераў сцяга краіны, якая будзе прымаць Святога Айца, паведамляе vaticannews.va/be.
Візіт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты стане 26-м замежным падарожжам Францішка. У канцы сакавіка 2019 г. ён наведае яшчэ адну мусульманскую краіну - Марока.
Читайте по теме: В ОАЭ на миллион католиков - всего 8 храмов >
Related items
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва