Адзіны дзень Вялікадня і Украіна: прэзідэнты і рэлігійныя лідары памоляцца за мір
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Сустрэча пройдзе ў Рыме з удзелам Папы Францішка
“Святы Айцец прыме ўдзел у Малітве за мір з прадстаўнікамі вялікіх сусветных рэлігій, арганізаванай Супольнасцю святога Эгідзія пад назвай Крык аб міры, якая адбудзецца вечарам у аўторак 25 кастрычніка ў Калізеі”, - сказаў Матэа Бруні, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, адказваючы на пытанні журналістаў.
У форуме будуць браць удзел шматлікія палітычныя і рэлігійныя лідары з роўных краін свету, сярод якіх Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла, Прэзідэнт Нігера Махамед Базум, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі Матэа Дзупі, галоўны рабін Францыі Хаім Корсія, генеральны сакратар Сусветнай ісламскай лігі Мухамад ібн Абдулькярым Іса.
Праграма форума прадугледжвае дыскусіі і круглыя сталы на тэму экалогіі, міграцыі, вайны ва Украіне, праблем Міжземнамор’я, ядзернага выкліку, супольнага дня святкавання Пасхі. На сустрэчы будуць прысутнічаць прадстаўнікі 50 краін свету. На цяперашні момант зарэгістраваліся 2500 удзельнікаў.
Related items
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Святар з Віцебску напісаў аповесць – яна даступная анлайн і бясплатна
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Папа Рымскі блаславіў копію галоўнага духоўнага сімвала Гродна